Бітва пры Штадтлоне

Бітва пры Штадтлоне адбылася 6 жніўня 1623 года паміж пратэстанцкім войскам пад кіраўніцтвам Хрысціяна Брунсвікскага і войскам Каталіцкай лігі пад кіраўніцтвам Яна Тэрцы фон Цілі і скончылася паразай войска пратэстантаў.

 
Трыццацігадовая вайна
ПльзеньЛомніцаСаблатВестэрніцэБелая Гара

ВіслахВімпфенХёхстФлерусШтатлонБрэдаДэсауЛутэрШтральзундВольгастФранкфуртМагдэбургВербенБрэйтэнфельдЛехФюртАльтэ ВестэЛютцэнОльдэндорфНёрдлінгенВітштакРайнфельдэнБрайзахХемніцДаўнсЛя МарфіАнекурБрайтэнфельдДанія і НарвегіяРакруаТутлінгенФрайбергЮтэрбагЯнкаўХюлстМергентхаймНёрдлінген 2ЦусмаргаўзенЛансПрагаВестфальскі мір

Летам 1623 года Хрысціян няўдала спрабаваў заняць ніжнюю Саксонію і пераўтварыць яе ў базу для нападаў на войскі каталікоў. Але пасля няўдачы з 15.000 жаўнерамі вырашыў накіравацца ў Нідэрланды, дзе збіраўся сустрэцца з Фрыдрыхам V Вітэльсбахам і яго жонкай Елізаветай Сцюарт. Ранкам 6 жніўня недалёка ад галандскай мяжы войска Хрысціяна спаткала войска Каталіцкай лігі пад кіраўніцтвам фон Ціллі. Хрысціян паставіў сваё войска на абкружаным багнамі ўзгорку. Выгадная абаронная пазіцыя аднак не мела вялікага значэння таму што каталіцкае войска мела перавагу ў колькасці і мела большы баявы вопыт. Атака войск лігі каштавала пратэстантам вялікіх страт. Амаль трэцяя частка войска Хрысціяна было забіта ці трапіла ў палон. Аднак страты каталіцкага войска былі так сама высокія і вымусілі Ціллі прыпыніць атакі. Хрысціян здолеў з 5.000 жаўнерамі адыйсці да Нідэрландаў заставіўшы каталікам ўвесь абоз.