Елізавета Сцюарт
Елізавета Сцюарт (англ.: Elizabeth Stuart; 19 жніўня 1596 — 13 лютага 1662) — шатландская прынцэса з роду Сцюартаў, чые прамыя нашчадкі ў 1714 годзе заснавалі Гановерскую дынастыю на англійскім прастоле.
Елізавета Сцюарт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Elizabeth Stuart | |||||||
![]() Елізавета Сцюарт, мастак Герыт ван Хонтхарст | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 4.11.1619 | ||||||
Нараджэнне |
19 жніўня 1596[1][2][…] |
||||||
Смерць |
13 лютага 1662[1][2][…] (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сцюарты | ||||||
Бацька | Якаў I Сцюарт[4][3] | ||||||
Маці | Ганна Дацкая[4][3] | ||||||
Муж | Фрыдрых V Вітэльсбах[4][3] | ||||||
Дзеці |
сыны: Фрыдрых Генрых, Карл Людвіг, Руперт, Морыц, Людвіг, Эдвард, Іаган Філіп Фрыдрых, Густаў Адольф; дочкі: Элізабэт, Луіза Галандзіна, Генрыэта Марыя, Шарлота, Сафія |
||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьЕлізавета была старэйшай дачкой караля Шатландыі (з 1603 года Англіі) Якава VI (I) і яго жонкі Ганны Дацкай. Малодшы брат прынцэсы, Карл I, у 1625 годзе атрымаў у спадчыну англійскі і шатландскі прастолы.
У 1605 годзе ўдзельнікі Парахавой змовы планавалі забіць караля Якава I і ўзвесці на англійскі прастол яго дзевяцігадовую дачку Елізавету, каб забяспечыць рэстаўрацыю каталіцызму ў Англіі. Змова была выкрата, а яго арганізатары пакараны смерцю.
У 1613 годзе Елізавета Сцюарт выйшла замуж за курфюрста Пфальца Фрыдрыха V, лідара Евангелічнай уніі нямецкіх пратэстанцкіх князёў. Гэты шлюб заклаў аснову трывалага саюза паміж Англіяй і пратэстанцкімі дзяржавамі Германіі, які ігралі важную ролю ў міжнародных адносінах у Еўропе ў XVII—XVIII стагоддзях. У 1619 годзе Фрыдрых Пфальцкі быў выбраны мяцежнымі чэшскімі саслоўямі каралём Чэхіі, што паслужыла нагодай да пачатку Трыццацігадовай вайны. Кіраванне Фрыдрыха ў Чэхіі было нядоўгім, ужо ў 1620 годзе войскі імператара разбілі чэшскую армію ў бітве ў Белай гары і выгналі Фрыдрыха. Нядоўгі перыяд кіравання ў Чэхіі прынёс Елізавеце Сцюарт мянушку «Зімовая каралева».
Пасля шэрагу параз ад імперскіх войскаў і акупацыі Пфальца Фрыдрых V і Елізавета перабраліся ў Гаагу, дзе былы чэшскі кароль сканаў у 1632 годзе Елізавета Сцюарт засталася ў Галандыі, нават пасля таго, як у 1648 годзе яе сын Карл I Людвіг быў адноўлены на прастоле курфюрства Пфальцкага.
Пасля Рэстаўрацыі Сцюартаў на англійскім прастоле ў 1660 годзе Елізавета вярнулася ў Лондан, дзе ў 1662 годзе сканала.
Шлюб і дзеці
правіць- Фрыдрых Генрых (1614—1629)
- Карл I Людвіг (1617—1680), курфюрст Пфальца (з 1648 г.)
- Элізабэт (1618—1680)
- Руперт, герцаг Камберленд (1619—1682)
- Морыц (1620—1654)
- Луіза Галандзіна (1622—1709)
- Людвіг (1624—1625)
- Эдвард Пфальцкі (1625—1663)
- Генрыэта Марыя (1626—1651)
- Іаган Філіп Фрыдрых (1627—1650)
- Шарлота (1628—1631)
- Сафія (1630—1714), замужам (1658) за Эрнстам Аўгустам, курфюрстам Гановера
- Густаў Адольф (1632—1651)
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Elizabeth Stuart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Catalog of the German National Library Праверана 13 красавіка 2024.
- ↑ а б в Kindred Britain