Фульхенсіа Батыста

Фульхенсіа Баты́ста-і-Сальды́вар (ісп.: Fulgencio Batista-y-Zaldívar) (16 студзеня 1901 — 6 жніўня 1973) — кубінскі прэзідэнт (19401944) і дыктатар (19521959).

Фульхенсіа Батыста
ісп.: Fulgencio Batista Zaldívar
прэзідэнт Кубы[d]
10 сакавіка 1952 — 1 студзеня 1959
Папярэднік Carlos Prío Socarrás[d]
Пераемнік Anselmo Alliegro y Milá[d]
Нараджэнне 16 студзеня 1901(1901-01-16)[1][2][…]
Смерць 6 жніўня 1973(1973-08-06)[1][2][…] (72 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ісп.: Fulgencio Batista
Жонка Marta Fernandez Miranda de Batista[d] і Elisa Godinez Gomez de Batista[d]
Веравызнанне рыма-каталік[d]
Партыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Род войскаў Revolutionary Army[d]
Званне генерал-маёр
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 студзеня 1901 года. Паходзіў з сялянскай сям'і, з 1921 года служыў у арміі. У верасні 1933 года ўзначаліў «бунт сяржантаў» — змову супраць кіраўніцтва К. М.дэ Сеспедэса. У студзені 1934 года здзейсніў дзяржаўны пераварот; да 1940 года быў фактычным дыктатарам, а ў 1940-44 гадах прэзідэнтам Кубы. У 1944 годзе прайграў выбары і эміграваў у ЗША. У 1947 годзе вярнуўся на Кубу, 10 сакавіка 1952 года зноў арганізаваў ваенны пераварот. Скінуты з пасады 1 cтудзеня 1959 года ў выніку перамогі Кубінскай рэвалюцыі, збег з краіны ў Дамініканскую Рэспубліку, потым у Іспанію.

Памёр 6 жніўня 1973 года ў іспанскім мястэчку Гуадальміна каля Марбеллі ад сардэчнага прыступу. Пахаваны на могілках Сан-Ісідра ў Мадрыдзе.

Зноскі

  1. а б Fulgencio Batista // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Fulgencio Batista y Zaldívar // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.