Брандэнбург (правінцыя)

правінцыя Прусіі (1815—1947)
(Пасля перасылкі з Правінцыя Брандэнбург)

Брандэнбург (ням.: Brandenburg) — правінцыя каралеўства Прусія і Вольнай дзяржавы Прусія. З’яўляючыся калыскай прускай дзяржавы, Брандэнбургскае курфюрства афіцыйна стала правінцыяй Прусіі толькі пасля распаду Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1806 годзе. У 1815 годзе ў выніку прускіх адміністрацыйных рэформ правінцыя была рэарганізавана і атрымала новыя граніцы. Пасля 1945 года большая частка Брандэнбурга была перададзена Польшчы. На астатняй тэрыторыі ў 1947 годзе была створана зямля Брандэнбург.

Брандэнбург
Brandenburg
Сцяг правінцыі Брандэнбург Правінцыя Прусіі
1806/1815—1947
Малы герб правінцыі Брандэнбург

Брандэнбург у граніцах 1815 года
Даведкавая інфармацыя
Сталіца Патсдам (1815—1827),
Берлін (1827—1843),
Патсдам (1843—1918),
Берлін (1918—1946)
Плошча 38 274 км² (1939)[1]
Насельніцтва 3 007 933 чал. (1939)[1]

Гісторыя правіць

Ядро прускай дзяржавы правіць

 
Правінцыі Каралеўства Прусія у 1806 годзе

Брандэнбург з самага пачатку з’яўляўся неад’емнай часткай прускай дзяржавы. Яшчэ ў 1618 годзе брандэнбургскія Гогенцолерны атрымалі ў спадчыну прускае герцагства, у выніку чаго была ўтворана асабістая унія Брандэнбург-Прусія і курфюрсты Брандэнбурга адначасова станавіліся герцагамі Прусіі. Пасля таго як брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых III у 1701 годзе абвясціў сябе каралём Прусіі, тым самым ператварыўшы прускае герцагства ў каралеўства, назва «Прусія» паступова распаўсюдзілася і на ўсе ўладанні Гогенцолернаў як у граніцах Свяшчэннай Рымскай імперыі, так і за яе межамі, хоць фармальна яна тычылася толькі ўладанняў прускага караля за межамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пры гэтым іншыя ўладанні прускага караля, якія ўваходзілі ў Свяшчэнную Рымскую імперыю, аж да яе развалу ў 1806 годзе фармальна не з’яўляліся тэрыторыямі Каралеўства Прусія.

Рэарганізацыя правінцый правіць

У 1815 годзе па выніках Венскага кангрэса па заканчэнні вызваленчых войнаў тэрыторыя Прусіі была значна павялічана. Для лепшай арганізацыі тэрыторыі дзяржавы ў Прусіі была праведзена адміністрацыйная рэформа, якая прадугледжвала поўную перабудову правінцыйнага падзелу і заснаванне пасады обер-прэзідэнта ў правінцыях.

Правінцыя Брандэнбург у яе новых граніцах стала адной з дзесяці новаарганізаваных правінцый і ўключала курфюрства Брандэнбург разам з Ноймаркам на ўсход ад Одэра, але без Альтмарка на захад ад Эльбы (які быў уключаны ў склад правінцыі Саксонія). Акрамя таго, у новую правінцыю Брандэнбург таксама ўвайшла і Ніжняя Лужыца. Рэзідэнцыя ўрада спачатку знаходзілася ў Патсдаме, затым у 1827—1843 гадах — у Берліне, у 1843—1918 гадах — ізноў у Патсдаме, затым да 1945 года ў Шарлотэнбургу, які ў 1920 годзе стаў берлінскім раёнам.

 
Акруга Брандэнбурга, 1878

На тэрыторыі правінцыі ў 1815/1816 гадах былі створаны тры адміністрацыйныя акругі:

Аднак ужо ў 1821 годзе акруга Берлін была скасавана і далучана да акругі Патсдам. У 1881 годзе Берлін фармальна выйшаў са складу правінцыі Брандэнбург, атрымаўшы правінцыйныя правы на самакіраванне, тым не менш афіцыйна ён усё ж лічыўся як пазараённы горад у складзе акругі Патсдам. У 1920 годзе частка паселішчаў з акругі Патсдам была таксама перададзена ў склад Берліна.

1 красавіка 1881 года Берлін выйшаў з правінцыйнага саюза з Брандэнбургам і атрымаў правы правінцыі, хоць афіцыйнага статусу правінцыі горад так і не здабыў. У 1920 годзе прылеглыя да Берліна тэрыторыі ўвайшлі ў межы горада новага Вялікага Берліна, у тым ліку і горад Шарлотэнбург, у якім размяшчаўся ўрад правінцыі Брандэнбург.

У Трэцім рэйху правіць

 
Гау і рэйхсгау Германіі ў 1943 годзе

Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў і пачатку палітыкі гляйхшальтунга правінцыі фактычна страцілі сваё значэнне. Функцыі обер-прэзідэнта Брандэнбурга з гэтага часу былі перакладзены на гаўляйтараў партыйнага гау Брандэнбург.

Пасля ліквідацыі ў 1938 годзе правінцыі Позен-Заходняя Прусія ў правінцыю Брандэнбург былі ўключаны раёны Шверын-на-Варце, Мезерыц і часткова Бомст, а Брандэнбург адпаведна перадаў правінцыі Памеранія раёны Фрыдэберг і Арнсвальдэ. З 21 сакавіка 1939 года правінцыя стала афіцыйна насіць гістарычную назву Брандэнбургская марка (ням.: Provinz Mark Brandenburg).

Пасля Другой сусветнай вайны правіць

У адпаведнасці з рашэннямі Патсдамскай канферэнцыі 1945 года ўсходняя частка Брандэнбурга (большая частка акругі Франкфурт) па лініі Одэр — Найсэ дасталася Польшчы і ў наш час уваходзіць у склад Любушскага ваяводства.

Заходняя частка былой правінцыі Брандэнбург (без Берліна) у 1946 годзе ўтварыла зямлю Брандэнбург у складзе савецкай акупацыйнай зоны, якая ў 1949 годзе стала адной з зямель Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Аднак ужо ў 1952 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы ў ГДР усе землі былі ліквідаваны, а на іх месцы былі ўтвораны 15 акруг. Пасля уз’яднання Германіі ў 1990 годзе была зноў утворана сучасная зямля Брандэнбург, якая, аднак, трохі адрозніваецца ў граніцах ад сваёй папярэдніцы. Ні ва ўтвораным у 1946 годзе, ні ва ўзноўленым у 1990 годзе Брандэнбургу адміністрацыйныя акругі больш не ствараліся.

Геаграфія і эканоміка правіць

У рэльефе Брандэнбурга вельмі ясна выступалі два рады ўзвышшаў і два рады нізін. Паміж абедзвюма нізінамі — шырокая, плоская, ледзь прыпаднятая раўніна, зрэзаная мноствам рэк і каналаў і пакрытая балотамі і азёрамі. Шырокія прасторы займалі хваёвыя лясы і верасасовішчы. Пераважалі пясчаныя глебы; на ўзвышшах — глеба гліністая з лёгкай прымешкай чарназёму. Найбуйнешай ракой правінцыі з’яўляўся Одэр са сваімі прытокамі Варта, Нетцэ, Стобераў (Stobberow), Вельзэ, Фінаў (Finow), Найсэ і Бобер. Усяго на тэрыторыі правінцыі знаходзілася да 600 азёр з агульнай вадзяной плошчай у 580 кв. км. Па развіцці вадзяных шляхоў зносін Брандэнбург займаў першае месца сярод іншых прускіх правінцый[2].

Важнымі галінамі здабыўной прамысловасці Брандэнбурга з’яўлялася здабыча торфу, бурага вуглю, вапны, гіпсу, каменнай солі і гліны. Вялікія лясы — пераважна хваёвыя, але таксама і ліставыя, давалі мноства ляснога матэрыялу. Галоўнымі земляробчымі прадуктамі правінцыі былі ячмень і жыта, часткова пшаніца, затым грэчка і кармавая трава. Таксама культывавалася бульба, цукровы бурак, лён, пянька, марэна і фарбоўнік, а таксама, пераважна ў вялікіх маёнтках — рапс. Апрацоўваўся і тытунь. Значнай галіной сельскай гаспадаркі таксама з’яўлялася жывёлагадоўля. Брандэнбург з’яўляўся асноўным пастаўшчыком шэрсці ў Прусіі. Значна былі развіты рыбалоўства, паляванне і пчалярства. Таксама вялікага значэння дасягнула шаўкаводства[2].

Фабрычная дзейнасць правінцыі атрымала ў найноўшы час незвычайнае развіццё. Акрамя Берліна, цэнтрамі апрацоўчай прамысловасці з’яўляліся гарады Патсдам, Шпандау, Брандэнбург, Ратэнаў, Ораніенбург, Нойштат-Эберсвальдэ, Прэнцлау, Лукенвальдэ, Ютэрбаг, Франкфурт, Ландсберг, Штэрнберг, Зомерфельд, Котбус, Лукау, Фінстэрвальдэ, Калау і Зорау. Самымі значнымі галінамі фабрычнай дзейнасці ў правінцыі з’яўляліся шарсцяная, суконная і палатняная вытворчасці, фабрыкацыя шаўковых і паўшаўковых матэрый і афарбоўванне іх. Таксама ў правінцыі мелася мноства фабрык, якія выраблялі пазументавы тавар, хусткі, набіваны паркаль, папяровыя тканіны. Значнымі былі таксама гарбарні, тытунёвыя фабрыкі, паравыя млыны, машынабудаўнічыя заводы, фабрыкі бронзавых вырабаў, чыгуналіцейныя і жалезаапрацоўчыя заводы, заводы меднакацельныя і латуневых вырабаў, шкляныя і фарфоравыя фабрыкі, заводы па вытворчасці гліняных вырабаў, хімічныя лабараторыі, мылаварныя і свячныя фабрыкі. Вельмі значным было таксама і вінакурэнне, асабліва бульбяное[2].

Насельніцтва правіць

Статыстычныя даныя правіць

 
Правінцыя Брандэнбург і горад Берлін, 1905 год

У 1881 годзе горад Берлін быў вылучаны з правінцыі Брандэнбург у самастойную адміністрацыйную адзінку, хоць і не быў збудаваны ў ранг самастойнай правінцыі. Такім чынам, тэрыторыя Брандэнбурга без Берліна склала ў 1881 годзе 39.838 км² (разам з Берлінам — 39.893 км²). Насельніцтва Брандэнбурга (без Берліна) у 1885 годзе складала 2.342.411 чалавек, большасць з якіх складалі немцы за выключэннем каля 45 тысяч вендаў у Ніжняй Лужыцы. Пераважная большасць насельніцтва (амаль 2,3 мільёна чалавек) правінцыі належала да пратэстантаў. Таксама мелася каля 58 тысяч каталікоў і 12 тысяч яўрэяў[2].

Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Брандэнбург у 1900 годзе:[3]

Административный округ Площадь, км² Насельніцтва, чал. Колькасць раёнаў
сельскіх гарадскіх
Акруга Патсдам 20.639,66 1.929.304 14 6
Акруга Франкфурт 19.198,18 1.179.250 17 5
Усяго па правінцыі 39.837,84 3.108.554 31 11

У 1920 годзе тэрыторыя Берліна была значна пашырана за кошт навакольных раёнаў. Да насельніцтва старога Берліна ў 1,9 млн чалавек дадалося яшчэ каля 1,9 млн жыхароў, у тым ліку 1,2 млн чалавек з 7 былых самастойных гарадоў, такіх як, напрыклад, Шарлотэнбург, Шпандау, Шонеберг і Кёпенік. Такім чынам, Вялікі Берлін ахапіў тэрыторыю ў 878 км².

 
Правінцыя Брандэнбург на карце Германіі ў 1925 годзе (ужо без Берліна)

Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Брандэнбург у 1925 годзе:[4]

Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал. Колькасць раёнаў
сельскіх гарадскіх
Акруга Патсдам 19.836 1.299.894 14 5
Акруга Франкфурт 19.200 1.292.525 17 5
Усяго па правінцыі 39.036 2.592.419 31 10

Рэлігійны склад насельніцтва ў 1925 годзе: 92,1 % — пратэстанты; 5,3 % — каталікі; 0,1 % — іншыя хрысціянскія канфесіі; 0,3 % — яўрэі; 2,1 % — іншыя канфесіі[4].

Плошча і колькасць насельніцтва правінцыі і асобных яе адміністрацыйных акруг станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года:[1]

Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал. Колькасць раёнаў
сельскіх гарадскіх
Акруга Патсдам 19.886,25 1.691.343 14 5
Акруга Франкфурт 18.387,96 1.316.590 17 5
Усяго па правінцыі 38.274,21 3.007.933 31 10

Гарадское і сельскае насельніцтва правіць

Размеркаванне насельніцтва па розных тыпах населеных пунктаў у залежнасці ад іх велічыні па агульнай колькасці жыхароў, паводле даных перапісу насельніцтва 1925 года[4] і станам на 17 мая 1939 года[1]:

Год Доля насельніцтва па катэгорыях населеных пунктаў па колькасці жыхароў
менш за 2.000 жыхароў 2.000 — 100.000 жыхароў больш за 100.000 жыхароў
1925 50,6 % 49,4 % 0,0 %
1939 38,7 % 56,8 % 4,5 %

Найбуйнейшымі гарадамі правінцыі Брандэнбург з’яўляліся (паводле даных 1925 года):[4]

Обер-прэзідэнты правіць

 
Герб правінцыі Брандэнбург

Пасада обер-прэзідэнта ўведзены ў Прусіі паводле ўказу ад 30 красавіка 1815 года пра паляпшэнне арганізацыі правінцыйнага кіравання (ням.: Verordnung wegen verbesserter Einrichtung der Provinzial-Behorden).

Гады Обер-прэзідэнт Партыя
1815—1824 Георг Крысціян фон Гайдэбрэк[de]
1825—1840 Фрыдрых Магнус фон Басевіц[de]
1840—1848 Аўгуст Вернер фон Медынг[de]
1848—1849 Роберт фон Патаў[de]
1849—1850 Клеменс фон Вольф-Метэрніх[de]
1850—1862 Эдуард фон Флотвел[de]
1862—1862 Вернер фон Зельхаў[de]
1862—1879 Густаў фон Ягаў[de]
1879—1899 Генрых фон Ахенбах
1899—1905 Тэабальд фон Бетман-Гольвег
1905—1909 Аўгуст фон Трот цу Зольц[de]
1909—1910 Фрыдрых Вільгельм фон Лёбель[de]
1910—1914 Альфрэд фон Конрад[de]
1914—1917 Рудальф фон дэр Шуленбург[de]
1917—1919 Фрыдрых Вільгельм фон Лёбель[de]
1919—1933 Адольф Маер[de] НДП
1933—1936 Вільгельм Кубэ НСДАП
1936—1945 Эміль Шцюрц НСДАП

Зноскі

  1. а б в г Fläche und Bevölkerung der größeren Verwaltungsbezirke (S. 8), Zahl der Gemeinden und Kreise (S. 21), Bevölkerung nach Gemeindegrößenklassen (S. 22) (ням.). Statistisches Jahrbuch für das Deutsche Reich 1939/40 (Digitalisat).
  2. а б в г Бранденбург, провинция // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Provinz Brandenburg // Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900 (ням.)
  4. а б в г Die Provinz Brandenburg im Uberblick (ням.)

Літаратура правіць

  • Pestalozziverein der Provinz Brandenburg (Hrsg.): Die Provinz Brandenburg in Wort und Bild, Berlin W 9, Verlag von Julius Klinkhardt, 1900; (Reprint: Weltbild Verlag GmbH, Augsburg 1999, ISBN 3-86047-209-7)
  • Fabian Scheffczyk: Der Provinzialverband der preußischen Provinz Brandenburg 1933—1945. Regionale Leistungs- und Lenkungsverwaltung im Nationalsozialismus, Mohr Siebeck, Tübingen 2008, ISBN 3-16-149761-9

Спасылкі правіць