Вернутыя тэрыторыі

(Пасля перасылкі з Вернутыя землі)

Вернутыя або Адноўленыя тэрыторыі (польск.: Ziemie Odzyskane) — афіцыйны тэрмін, які выкарыстоўваўся ў Польскай Народнай Рэспубліцы для апісання тэрыторый былога Вольнага горада Данцыг і часткі даваеннай Германіі, якія ўвайшлі ў склад Польшчы пасля Другой сусветнай вайны. Падставай для тэрміна «вернутыя» была Пясцкая канцэпцыя, якая дазваляла палякам лічыць, што гэтыя землі калісьці былі часткай традыцыйнай польскай тэрыторыі. Гэтыя тэрыторыі з'яўляліся часткамі польскай дзяржавы ў розныя часы, у асноўным падчас панавання сярэднявечнай дынастыі Пястаў. Але на працягу стагоддзяў мясцовае насельніцтва паступова асіміляванае немцамі, таму падчас Другой сусветнай вайны польскамоўных меншасцяў на гэтых землях амаль не існавала.

Карта, якая паказвае межы Польшчы напярэдадні 1938 года (уключае шэрую зону, якой пазначаны Крэсы Усходнія) і пасля 1945 года. «Вернутыя тэрыторыя» пазначаныя ружовым.

Пераважная большасць немцаў альбо ратаваліся ўцёкамі, альбо былі выгнаныя з гэтых тэрыторый пад канец і пасля вайны, хоць невялікая нямецкая меншасць застаецца там і дагэтуль. На «вернутыя тэрыторыі» былі пераселеныя не толькі польская дыяспара і палякі, якія пераехалі з Цэнтральнай Польшчы, але і ўкраінцы, і прадстаўнікі іншых меншасцяў, гвалтоўна пераселеныя ў рамках аперацыі «Вісла», а таксама і польскія «рэпатрыянты», вымушаныя з'ехаць з далучаных да Савецкага Саюза раёнаў былой Усходняй Польшчы. Камуністычныя ўлады таксама распачалі сістэматычную ліквідацыю з гэтых тэрыторый слядоў нямецкай культуры, усе нямецкія геаграфічныя назвы мяняліся на польскія.

Пасляваенная мяжа паміж Германіяй і Польшчай (лінія Одэр—Нэйсэ) была афіцыйна прызнана Усходняй Германіяй у 1950 годзе і Заходняй Германіяй у 1970 годзе і зноў была пацверджана аб'яднанай Германіяй паводле дамовы аб германа-польскай мяжы ў 1990 годзе.