Вільгельм Кубэ
Вільге́льм Ку́бэ (ням.: Wilhelm Kube; 13 лістапада 1887, Глогуў-на-Одэры (цяпер Польшча) — 22 верасня 1943, Мінск) — нямецкі палітычны дзеяч, генеральны камісар Генеральнай Акругі Беларусь Рэйхскамісарыяту Остланд (1941—1943).
Вільгельм Кубэ | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Wilhelm Kube | |||||
Нараджэнне |
13 лістапада 1887[1] |
||||
Смерць |
22 верасня 1943[1] (55 гадоў) |
||||
Месца пахавання | |||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Wilhelm Richard Paul Kube | ||||
Веравызнанне | Евангелічная царква Германіі[d] | ||||
Партыя | |||||
Член у | |||||
Адукацыя | |||||
Дзейнасць | палітыка[2], палітычная партыя[2] і армія[2] | ||||
Прыналежнасць | Трэці рэйх | ||||
Бітвы | |||||
Узнагароды |
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў гуманітарную гімназію «Цум граўэн клостэр» у Берліне. У 1908-1912 гадах вывучаў гісторыю і навуку аб дзяржаве ў Берлінскім ўніверсітэце. Сябар Акадэміі Нямецкага Права, эксперт па старажытнай гісторыі (1930-я).
У палітыцы
правіцьАдзін з заснавальнікаў Нямецкага нацыянальнага саюзу студэнтаў, яго кіраўнік (1911—1914). Сябар Нямецкай сацыяльнай партыі (1911—1913), Нямецкай кансерватыўнай партыі (1913—1918), рэдактар розных партыйных газет. У Нямецкай нацыянальнай народнай партыі (1919—1923), генеральны сакратар брэслаўскай (1919), потым берлінскай (1920) арганізацыі. Адзін з заснавальнікаў (разам з членамі тады забароненай НСДАП) Нямецкай сацыялістычнай партыі свабоды (1923), дэпутат Рэйхстагу (1924), праваднік поглядаў НСДАП. Член Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі (НСДАП) з 1.12.1927. Гауляйтэр партыйнай акругі Остмарк (1928?), актыўны і паспяховы дзеяч на гэтых землях на карысць НСДАП. Дэпутат прускага Ландтагу (май 1928), кіраўнік фракцыі нацыянал-сацыялістаў, паспяховы палітычны дзеяч, значна спрычыніўся ў гэтай ролі да будучай перамогі НСДАП[заўв 1]. Пасля перамогі НСДАП, обер-прэзідэнт Берліна і Брандэнбургу (25.3.1933), гауляйтэр партыйнай акругі Курмарк (1.6.1933). Дэпутат Рэйхстагу, дзяржаўны саветнік у Прусіі (1933—1936). У 1936—1941 не граў актыўнай ролі ў палітычным жыцці Германіі (гл. Эпізод з ананімным лістом), але заставаўся членам НСДАП, дэпутатам Рэйхстагу і гауляйтэрам. Генеральны камісар нямецкай грамадзянскай адміністрацыі[заўв 2] ў Генеральным Камісарыяце Беларусь (1941—1943). Загінуў ад падкладзенай бомбы.
Гібель Кубэ
правіцьТрадыцыйны ў савецкай гістарыяграфіі погляд на арганізацыю бомбавага замаху на Кубэ прыпісвае ініцыятыву і падрыхтоўку камандаванню партызанскага атрада «Дзіма», а непасрэднае выкананне Алене Мазанік і Марыі Осіпавай.
Аднак, існуе меркаванне, што выступіць арганізатарамі замаху мелі повад (востры палітычны канфлікт СС і Кубэ) і магчымасць высокія сілы ў СС, магчыма, з ініцыятывы Гімлера.
Погляды
правіцьКубэ лічыўся перакананым антысемітам, нават адным з тэарэтыкаў антысемітызму.
Аднак, з невядомых прычын у красавіку 1936 ён выслаў ананімны ліст да галоўнага суддзі НСДАП рэйхсляйтэра Вальтэра Буха, абвінавачваючы таго ў пераследаванні яўрэяў, адначасова паказваючы на яўрэйскае паходжанне жонкі апошняга. Пасля выкрыцця аўтарства і ў сувязі з высокапастаўленым сваяцтвам Буха (зяць Буха — Борман), Кубэ быў вымушаны пакінуць усе дзяржаўныя і партыйныя пасады, і толькі дзякуючы актыўнаму заступніцтву Гітлера захаваў сваё членства ў НСДАП.
Падчас дзейнасці як кіраўніка нямецкай грамадзянскай адміністрацыі ў Беларусі выступамі супраць нечалавечага трактавання мясцовага насельніцтва (у т.л. яўрэяў) атрымаў ад палітычных апанентаў ярлык «любца яўрэяў».
Беларускае пытанне
правіцьПад кіраўніцтвам Кубэ на акупаваных беларускіх землях праводзілася палітыка г.зв. «вайсрутэнізацыі» — спрыяння беларускаму нацыянальнаму развіццю пад нямецкім кіраўніцтвам і кантролем.
Канфлікт з СС
правіцьПадтрымка К. беларускага нацыянальнага руху, хоць і падкантрольнага нямецкай адміністрацыі, выклікала рэзкае незадавальненне і процідзеянне іншых палітычных сіл Германіі, найперш СС (Гімлер). Да яшчэ больш рэзкага палітычнага канфлікту прывялі сістэматычныя выступы К. супраць нечалавечай дзейнасці СС і паліцыі ў Беларусі супраць мясцовага насельніцтва. Палітычны поспех у канфлікце некалькі разоў хіліўся на той ці іншы бок, але канчатковага развязання канфлікт не меў да самай гібелі К.
Ацэнкі
правіцьАсоба і дзейнасць К. прыцягнулі да сябе самыя палярныя ацэнкі.
Фармальна, паводле арг. структуры Генеральнага камісарыяту, К. падлягалі ўсе сілы СС і паліцыі на падуладнай яму тэрыторыі, а значыць, К. быў саўдзельнікам іх злачынстваў. Але паводле каманднай структуры СС, камандаваць войскам СС мог толькі рэйхсфюрэр, і, рэальна, сілы СС дзейнічалі незалежна, і непасрэднай віны К. у нацысцкіх злачынствах няма.
Больш таго, як адзначае Райтлінгер[3] менавіта пазіцыя і дзейнасць К., хоць і малаэфектыўныя, пэўны час фактычна стрымлівалі вынішчэнне яўрэяў у Беларусі.
У Германіі
правіцьСярод сваіх таварышаў па нацысцкай партыі К. карыстаўся моцнай падтрымкай Гітлера, але, напр., Гімлер, пасля смерці К., выказаўся, што «толькі смерць уратавала таго ад канцлагеру».
У СССР
правіцьВільгельм Кубэ актыўна падтрымліваў ідэю самастойнай беларускай дзяржаўнасці і аб'ектыўна паспрыяў развіццю беларускай нацыянальнай свядомасці. Менавіта гэтым ён заслужыў адназначна негатыўную ацэнку савецкай, а за ёй і афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі[3].
У беларускай эмігранцкай гістарыяграфіі ацэнак дзейнасці Вільгельма Кубэ пазбягалі, відавочна, дзеля лепшага, у параўнанні, выгляду дзейнасці Радаслава Астроўскага[3].
Заўвагі
правіць- ↑ Наогул, дзейнасць у гэты перыяд заслужыла Кубэ ўдзячнасць і моцную падтрымку Гітлера ў шэрагу будучых эпізодаў.
- ↑ Прызначэнне Кубэ пасля пяці гадоў палітычнага нябыту на важную пасаду, хоць і мела за сабой моцную падтрымку Гітлера, але выклікала здзіўленне і шматлікія пярэчанні многіх у кіравальных колах Германіі.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- (Туронак) Jerzy Turonek. Bialorus pod okupacja niemiecka. «WERS», Warszawa—Wroclaw, 1989. 186 s.