Вайсрутэнізацыя
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Вайсрутэніза́цыя (ням.: Weissruthenisation) — умоўная і часткова прынятая ў гістарыяграфіі[1] назва палітыкі, якая праводзілася ў Беларусі нямецкай акупацыйнай грамадзянскай адміністрацыяй Генеральнага камісарыяту «Беларусь» пад кіраўніцтвам В. Кубэ, а пазней Готберга, у час нямецкай акупацыі (1941—1944).
У самым пачатку дзейнасці як кіраўніка нямецкай грамадзянскай адміністрацыі Кубэ абвясціў намер дасягнуць паразумення з беларускім грамадствам, на аснове ўпарадкаванай гаспадарчай дзейнасці, культурных і палітычных саступак, здзейсніў шэраг мер у гэтым кірунку. Спрабаваў паказаць беларускаму народу станоўчую перспектыву нямецкай акупацыі. Нечакана для многіх, даў высокі прыярытэт развіццю слабога, як заўважалася, нацыянальнага пачуцця беларусаў, публічна акрэсліваў Беларусь як жыццёвую прастору беларускага народу. Шмат якія дзеянні ў падтрымку беларускага нацыянальнага руху з’яўляліся яго ўласнай ініцыятывай, або вынікамі яго доўгіх намаганняў. Дзеля атрымання лепшай палітычнай падтрымкі сваіх намаганняў у кіравальных колах Германіі выставіў ідэю аб нардычным паходжанні беларусаў (пач. 1943).
Між іншым, выдаў тымчасовую інструкцыю па абавязковай сямігадовай школьнай адукацыі (10.9.1941), зварот «Да жыхароў Беларусі!» (22.9.1941), спрыяў дзейнасці Беларускай народнай самапомачы (БНС), стварэнню Беларускай самааховы (БСА), адкрыццю медыцынскага інстытуту ў Магілёве (13.5.1943), дэкрэту аб прыватызацыі зямлі (3.6.1943), стварэнню Саюзу беларускай моладзі (СБМ) (22.6.1943), падтрымліваў захады па беларусізацыі царкоўнага жыцця.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мінск, 2002