Акруга (ням.: Bezirk) — адміністрацыйная адзінка ў ГДР. У 19521990 гадах акругі з’яўляліся сярэднім звяном дзяржаўнага кіравання. У выніку адміністрацыйнай рэформы 1952 года было створана 14 акруг, якія выконвалі задачы зямельных урадаў. Акругі былі падзелены на раёны. Усходні Берлін з 1961 года меў статус акругі.

Акруга ў ГДР

Існавалі наступныя акругі:

Адміністрацыйная рэформа 1952 года

правіць

Пасля Другой сусветнай вайны ў савецкай акупацыйнай зоне было створана пяць зямель Мекленбург, Саксонія-Анхальт, Брандэнбург, Цюрынгія і Саксонія, ці як правапераемнікі гістарычных краін, ці з былых правінцый Прусіі. Гэтыя землі стварылі ў 1949 г. Германскую Дэмакратычную Рэспубліку.

У пачатку ліпеня 1952 II. партыйная канферэнцыя САПГ абвясціла Будаўніцтва сацыялізму ў ГДР. У сувязі з гэтым было вырашана перабудаваць дзяржаву па савецкім узоры, каб забяспечыць лепшы кантроль (Дэмакратычны цэнтралізм), і ліквідаваць землі як перажыткі феадальнага ладу.

Канец акруг

правіць
 
Ізноў створаныя землі (чырвоным) і былыя землі ГДР (шэрым)

Да ўваходжання ГДР у ФРГ акругі заставаліся нязменнымі. 22 ліпеня 1990 Народная палата ГДР прыняла закон аб увядзенні зямель, які павінен быў набыць моц 14 кастрычніка. З уваходжаннем у склад ФРГ землі ўжо 3 кастрычніка 1990 лічыліся створанымі.

Акругі Ростак, Шверын і Нойбрандэнбург утварылі зямлю Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, акругі Патсдам, Франкфурт-на-Одэры і Котбус — Брандэнбург, акругі Магдэбург і Хале — Саксонію-Анхальт, акругі Эрфурт, Гера і Зуль — Цюрынгію і акругі Лейпцыг, Дрэздэн і Карл-Маркс-Штат — Саксонію. Некаторыя раёны і камуны перайшлі ў іншую зямлю, таму граніцы старых і новых зямель супадаюць толькі часткова.