Брандэнбург (ГДР)
Зямля Брандэнбург (ням.: Land Brandenburg) — адміністрацыйная адзінка на тэрыторыі савецкай зоны акупацыі Германіі і пазней у складзе Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Была ўтворана ў 1946 годзе на тэрыторыі былой прускай правінцыі Брандэнбург. У ліпені 1952 года ў выніку адміністрацыйнай рэформы ў ГДР зямля Брандэнбург была рэарганізавана і ператворана ў тры акругі ў складзе ГДР: Котбус, Патсдам і Франкфурт.
Брандэнбург | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Mark Brandenburg ням.: Brandenburg | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 25 лютага 1947 | ||||
Дата скасавання | 25 ліпеня 1952 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утварэнне
правіцьУ 1946 годзе ў склад зямлі Брандэнбург на тэрыторыі савецкай зоны акупацыі Германіі ўвайшлі акругі Патсдам і Франкфурт, якія ўваходзілі ў прускі Брандэнбург на заходнім беразе Одэра. Землі Ноймарка на ўсходнім беразе Одэра былі перададзены ў склад Польшчы. З ліквідацыяй Вольнай дзяржавы Прусіі законам Кантрольнага савета № 46 ад 25 лютага 1947 года Брандэнбург афіцыйна перастаў быць часткай Прусіі. Зямля Брандэнбург захавалася і пасля ўтварэння ГДР у 1949 годзе.
Урад
правіцьУ маі 1945 года Вальтэр Ульбрыхт даручыў фарміраванне правінцыйнай адміністрацыі Бернхарду Бехлеру, некалі члену НСДАП, які ўступіў у савецкім палоне ў Саюз германскіх афіцэраў. 29 чэрвеня новы склад адміністрацыі правінцыі, зацверджаны маршалам Г. К. Жукавым, прыступіў да працы. У склад Прэзідыума правінцыі Брандэнбург увайшлі Карл Штайнгоф (СДПГ), Эдвін Гёрнле (КПГ) і Бернхард Берхлер (КПГ) у якасці намеснікаў, а таксама Фрыц Рукер (СДПГ) і беспартыйны Георг Рэмак.
Першыя змены ў складзе ўрада адбыліся ўжо ў верасні 1945 года. Камуніст Генрых Рау змяніў у Прэзідыуме Гёрнле, Рэмак, які адмовіўся падпісаць распараджэнне аб правядзенні зямельнай рэформы ад 6 верасня 1945 года, быў зняты загадам Савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі, на яго месца быў прызначаны Франк Шляйзенер (ХДС).
У 1946 годзе СВАГ склікаў Кансультатыўны сход, закліканы стаць парламентам у Брандэнбургу. Дэпутаты новага ландтага Брандэнбурга сабраліся на першае пасяджэнне пасля выбараў восенню 1946 года. Пасля выбараў у ландтаг Прэзідыум замяніў зямельны ўрад, у склад якога ўвайшлі сем міністраў, якімі сталі члены Прэзідыума за выключэннем Франка Шляйзенера.
У 1949 годзе ўрад Брандэнбурга ўзначаліў Рудальф Ян. Пачынаючы з 1948 года землі ў савецкай зоне акупацыі паслядоўна страчвалі свае кампетэнцыі, і значэнне зямельнага ўрада змяншалася. Апошні склад ландтага Брандэнбурга ў складзе ГДР быў выбраны ў 1950 годзе па адзіным спісе Нацыянальнага фронту ГДР.
Ліквідацыя
правіцьУ рамках адміністрацыйнай рэформы ў ГДР 1952 года зямля Брандэнбург была распушчана з фарміраваннем на яе тэрыторыі трох акруг: Котбус, Патсдам і Франкфурт-на-Одэры. Раён Перлеберг увайшоў у склад акругі Шверын, а раёны Прэнцлау і Тэмплін — да акругі Нойбрандэнбург. Пасля аб’яднання Германіі ў 1990 годзе новая зямля Брандэнбург у цэлым захавала граніцы 1952 года.
Прэм’ер-міністры зямлі Брандэнбург у ГДР
правіць- 1946—1949 Карл Штайнгоф (САПГ)
- 1949—1952 Рудальф Ян (САПГ)
Зноскі
Літаратура
правіць- Martin Broszat, Gerhard Braas, Hermann Weber: SBZ-Handbuch. 1993, ISBN 3-486-55262-7, S. 85 ff.