Пятроўшчынскі паказ

Пятроўшчынскі паказ, або Пятроўшчынскае прадстаўленне — адна з першых пастановак на беларускай мове, якая адбылася 20 красавіка 1906 года у былым маёнтку Пятроўшчына (цяпер у межах Мінска). Арганізатары А. Бурбіс, А. Уласаў, С. Кукель і інш. Была пастаўлена камедыя М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі». Да спектакля выпушчана рукапісная праграма, у якой пад псеўданімамі названы перакладчык Апанас К. (дакладна не устаноўлена, гэта Н. Чарноцкі ці С. Кукель) і выканаўцы — К. Лявончык, Тодар Гус, Л. Квач, А. Каліна, Б. Дзяргач (Бурбіс). Сцэну абсталявалі на падворку. Прысутнічала больш за 300 гледачоў. Прадстаўленне ішло ў музычным суправаджэнні цымбалаў, скрыпак і бубнаў. Прагучалі таксама вершы Я. Купалы «Што ты спіш?..», «Не рвіся к багатым», «Пашкадуй мужыка!» у выкананні Бурбіса.

Літаратура

правіць