Наступленне на поўначы Чада

Наступленне на поўначы Чада — наступальная аперацыя паўстанцкай групоўкі «Фронт перамен і згоды ў Чадзе» (ФПЗЧ), якая разгарнулася 11 красавіка 2021 года ў рэгіёне Тыбесты на поўначы Чада. Падзеі пачаліся як рэакцыя на перамогу Ідрыса Дэбі, што знаходзіўся ва ўладзе 30 гадоў, на прэзідэнцкіх выбарах[2]. 20 красавіка ў ходзе баявых дзеянняў лідар краіны быў забіты.

Наступленне на поўначы Чада
Асноўны канфлікт: Паўстанне ў Паўночным Чадзе
Дата 11 красавіка9 мая 2021
Месца Чад
Вынік перамога ўрада
Праціўнікі
Чад Узброеныя сілы Чада
авіацыйная падтрымка:
Flag of France.svg Францыя (адмаўляе свой удзел)
іншая дапамога:
Flag of the United States.svg ЗША
Flag of Europe.svg Еўрапейскі саюз
Flag of Niger.svg Нігер
Чад Фронт перамен і згоды ў Чадзе
Чад Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі (з 20 красавіка)
пры падтрымцы:
Libyan National Army.png Лівійская нацыянальная армія
Камандуючыя
Ідрыс Дэбі
Махамат Дэбі Ітна
Махамат Махдзі Алі
Страты
Па дадзеных уладаў на 1 мая: 11 забітых і 58 параненых[1] Па дадзеных уладаў на 1 мая: некалькі сотняў забітых і 210 палонных[1]

ПерадгісторыяПравіць

На прэзідэнцкіх выбарах 2021 года ў Чадзе дзеючы прэзідэнт Ідрыс Дэбі, лаяльны заходнім дзяржавам, перамог і падоўжыў свой 30-гадовы тэрмін знаходжання ва ўладзе. Дэбі атрымаў большасць галасоў ва ўсіх рэгіёнах, акрамя аднаго з дэпартаментаў краіны. Апазіцыя заклікала байкатаваць выбары і адмовілася прызнаць перамогу Дэбі[3]. У Еўропе і ЗША прызналі вынікі прэзідэнцкай гонкі легітымнымі, бо лічылі дзеючы ўрад саюзнікам у барацьбе з баевікамі «Бока Харам» і тэрарызмам як у Заходняй, так і ў Цэнтральнай Афрыцы[4]. У дзень выбараў групоўка «Фронт перамен і згоды ў Чадзе» (ФПЗЧ), якая базуецца ў Лівіі, здзейсніла напад на памежны ваенны пост[4]. ФПЗЧ знаходзілася пад абаронай лівійскага ваеначальніка Халіфа Хафтара і раней часта ўступала ў сутыкненні з ваеннымі Чада[3].

НаступленнеПравіць

11 красавіка, пасля нападу на пагранзаставу, сілы ФПЗЧ выбілі ўрадавую армію з некалькіх гарадоў і пасёлкаў, а пасля пачалі прасоўванне ў бок Нджамены, сталіцы Чада[5]. У гэты момант ЗША і Вялікабрытанія эвакуіравалі свой дыпламатычны персанал з краіны[5][6].

19 красавіка паўстанцы цалкам узялі пад кантроль Тыбесты[6]. Па паведамленнях, на той момант падчас сутыкненняў было забіта не менш за 300 байцоў ФПЗЧ і мінімум пяць ваеннаслужачых урадавай арміі[6]. Улады заяўлялі, што яны «цалкам знішчылі» канвоі паўстанцаў, якія накіроўваліся на сталіцу. Прадстаўнік Узброеных Сіл Чада паведамляў аб разгрому вялікага атрада праціўніка ў паўночнай правінцыі Канем[2]. Генерал Азэм Бермандаа Агуна заявіў пра палон 150 паўстанцаў, а таксама аб 36 параненых чадскіх салдатах[6].

20 красавіка прэзідэнт Ідрыс Дэбі падчас візіту ў зону баявых дзеянняў атрымаў цяжкае раненне і неўзабаве памёр[7][8]. Яго сын Махамат Дэбі Ітна змяніў яго на пасадзе кіраўніка пераходнага ваеннага савета Чада.

У гэты ж час да наступлення ФПЗЧ далучылася групоўка «Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі» (СВКВР)[9].

21 красавіка была разбамбавана база паўстанцаў на поўначы Чада. Прадстаўнікі ФПЗЧ сцвярджалі, што атака была спробай забіць іх лідара Махамата Махдзі Алі, і абвінавацілі Францыю ў падтрымцы рэйду[10].

24 красавіка прэс-сакратар паўстанцаў заявіў, што яны «рыхтуюцца да наступленне» на Нджамену і «не прымаюць ніякага ваеннага ўрада». Ён таксама зноў абвінаваціў Францыю ў нанясенні авіяўдараў па байцам ФПЗЧ, што тая адмаўляла[11].

25 красавіка прадстаўнік урада заявіў, што разбітыч паўстанцы беглі ў Нігер, але ўлады краіны не дапамагаюць мяцежнікам, а занялі бок ваеннай хунты[12]. 27 красавіка было знішчына, па заяве ўрада, чатыры машыны паўстанцаў[13]. 28 красавіка ў раёне Канем аднавіліся сутыкненні з удзелам наземных і паветраных сіла урадавай арміі[14]. 29 красавіка паўстанцы заявілі, што захапілі горад Нако, дзе таксама быў збіты верталёт[15]. Аднак прадстаўнік урада заявіў, што верталёт разбіўся з-за «тэхнічных збояў удалечыні ад поля бою[16].

6 мая паведамлялася пра баі паблізу мяжы з Нігерам. Паўстанцы былі разгромлены і беглі на поўнач[17].

9 мая ўлады заявілі пра перамогу над паўстанцамі. У той жа час прадстаўнікі ФПЗЧ абверглі гэтую інфармацыю, адзначыўшы, што баявыя дзеянні працягваюцца[18].

РэакцыяПравіць

Апазіцыйныя палітыкі назвалі захоп улады ваеннымі дзяржаўным пераваротам. 27 красавіка ў Нджамене ўспыхнулі пратэсты супраць хунты. Адна жанчына была забіта ў сталіцы, калі пратэстоўцы напалі на аўтобус, у той час як паліцыя ўжыла слёзатачывы газ для разгону дэманстрацый[19].

Прадстаўнікі Расіі, Францыі, Ізраіля, Малі, Нігера, Сенегала і Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама ААН, ЕС і Афрыканскага саюза выступілі з асуджэннем гвалту і выказалі спачуванне ў сувязі з гібеллю Ідрыса Дэбі[20][21]. 22 красавіка Францыя публічна выступіла ў абарону захопу ўлады сынам Дэбі, заявіўшы, што гэта было неабходна пры «выключных абставінах»[22].

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 Chad army says rebels repelled in battle , The Canberra Times (1 мая 2021).
  2. 2,0 2,1 Chad army claims it has stopped rebel drive toward capital , Washington Post (18 красавіка 2021).
  3. 3,0 3,1 Chad’s Deby takes early election lead as rebels near Ndjamena (18 красавіка 2021).
  4. 4,0 4,1 Chad’s President Poised to Extend his 30 Years in Power , VOA News (18 красавіка 2021).
  5. 5,0 5,1 US orders diplomats to leave Chad as rebels near capital , Deutsche Welle (18 красавіка 2021).
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 Over 300 rebels killed in northern Chad (19 красавіка 2021).
  7. BREAKING: Chad president assassinated by militants from North. EgyptToday (20 красавіка 2021).
  8. Chad President Idriss Deby killed on frontline, son to take over. Reuters (20 красавіка 2021).
  9. Où sont les rebelles et qu'est-ce qu'ils disent ?. BBC (20 красавіка 2021).
  10. Ahead of Deby’s funeral, Chad rebels say command hit by air strike, 23 April 2021
  11. Chadian rebels vow to resume advance after Deby's funeral (24 красавіка 2021).
  12. Le Niger affirme sa volonté de coopérer avec le Tchad contre les rebelles du Fact, 26 April 2021
  13. Le Niger affirme sa volonté de coopérer avec le Tchad contre les rebelles du Fact, 26 April 2021
  14. Chad.- Nuevos enfrentamientos entre el Ejército y los rebeldes del FACT en el norte de Chad, 29 April 2021
  15. Chadian army battles rebels in northern town, 29 April 2021
  16. Chadian army battles rebels in northern town (29 красавіка 2021).
  17. Chad rebel group have been repelled, says defence minister, 6 May 2021
  18. Chad military claims victory over rebels in the north (9 мая 2021).
  19. Protests turn deadly in Chad as protesters demand civilian rule (27 красавіка 2021).
  20. О гибели Президента Республики Чад И.Деби Итно (20 красавіка 2021). Праверана 22 красавіка 2021.
  21. World reacts to death of Chad President Idriss Deby (20 красавіка 2021). Праверана 20 красавіка 2021.
  22. France defends Chad military takeover as needed to ensure stability (22 красавіка 2021).