Фронт перамен і згоды ў Чадзе
Фронт перамен і згоды ў Чадзе, ФПЗЧ (фр.: Front pour l’Alternance et la Concorde au Tchad, FACT) — чадская палітычная і ваенная арганізацыя, створаная Махаматам Махдзі Алі ў сакавіку 2016 года. Групоўка вядзе актыўную ўзброеную барацьбу з дзеючым урадам Чада.
Фронт перамен і згоды ў Чадзе | |
---|---|
Лідары | Махамат Махдзі Алі |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | сакавік 2016 |
Саюзнікі |
Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі, Узброеныя сілы Лівіі |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Чада |
Удзел у канфліктах |
Гісторыя
правіцьУ 2016 годзе Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі аддзяліўся ад ФПЗЧ[1].
Увечары 11 красавіка 2021 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, ФПЗЧ атакаваў памежны пост на поўначы Чада як раз у момант закрыцця выбарчых участкаў[2]. 17 красавіка баевікі пачалі рухацца да сталіцы краіны горада Нджамена. 20 красавіка падчас дзеянняў ФПЗЧ загінуў прэзідэнт Чада Ідрыс Дэбі. Генерал Махамат Дэбі Ітна, сын забітага лідара, быў абвешчаны часовым прэзідэнтам і кіраўніком ваеннай хунты[3].
Зноскі
- ↑ "Libyan strongman bombed Chad rebels, his forces say". Arab News(англ.). 29 March 2018. Праверана 31 August 2018.
- ↑ U.S. embassy to withdraw staff as Chad rebels advance . Reuters (18 красавіка 2021). Праверана 18 красавіка 2021.
- ↑ Chad President Idriss Deby dies visiting front-line troops: Army (англ.). Al Jazeera (20 красавіка 2021). Праверана 20 красавіка 2021.