Паўстанне ў Паўночным Чадзе

Паўстанне ў Паўночным Чадзе — узброеныя выступленні ў паўночных рэгіёнах Чада.

Паўстанне ў Паўночным Чадзе
Дата з 2016
Месца Чад
Праціўнікі
 Чад:

пры падтрымцы:
 ЗША
 Еўрапейскі Саюз
 Нігер

Чад Фронт перамен і згоды ў Чадзе
Чад Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі
і іншыя (усяго 47 груповак[1])
пры падтрымцы:
Лівійская нацыянальная армія
Камандуючыя
Ідрыс Дэбі
Махамат Дэбі Ітна
Махамат Махдзі Алі
Махамат Хасан Булмае #

Ход падзей

правіць

У 2016 годзе Фронт перамен і згоды ў Чадзе (ФПЗЧ) і Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі (СВКВР) пачалі паўстанне супраць урада Чада. Са сваіх тылавых баз у Паўднёвай Лівіі паўстанцы здейснялі рэйды на Паўночны Чад, імкнучыся зрынуць урад прэзідэнта Ідрыса Дэбі, які знаходзіўся ва ўладзе з моманту дзяржаўнага перавароту ў снежні 1990 года.

У ліпені 2017 года СВКВР пачаў наступленне на Куры Бугудзі, імкнучыся захапіць кантроль над рэгіёнам і яго прыбытковымі руднікамі. Напад паспяхова адбіты ўрадавымі войскамі. У жніўні паўстанцы распачалі другую атаку, факт якой урад Чада адмаўляў[2]. 11 жніўня 2018 года СВКВР здзейсніў яшчэ адну атаку ў Куры Бугудзі[3].

11 красавіка 2021 года ў Чадзе адбыліся прэзідэнцкія выбары. У той жа дзень ФПЗЧ разгарнуў буйное наступленне. Дзеючы прэзідэнт Ідрыс Дэбі, які адбыў пяць тэрмінаў запар, балатаваўся шосты раз[4]. Папярэднія вынікі, апублікаваныя 19 красавіка, паказалі, што Дэбі перамог у прэзідэнцкай гонцы, набраўшы 79% галасоў. Аднак сам прэзідэнт загінуў 20 красавіка падчас баявых дзеянняў. Пасля ўлада перайшла да ваеннай хунты на чале з яго сынам Махаматам Дэбі Ітна. Было абвешчана, што часовы ўрад будзе дзейнічаць на працягу васемнаццаці месяцаў, а затым у краіне пройдуць новыя выбары[5].

У жніўні ўлады прапанавалі баевікам апазіцыі мірныя перамовы, і тыя пагадзіліся[6]. Аднак да сакавіка 2022 года прадстаўнікі бакоў не дасягнулі значных вынікаў[7]. У жніўні адбыліся сутыкненні ў раёне Вуры[8]. У маі 2023 года канфлікт зноў абвастрыўся. Баі фіксаваліся не толькі на поўначы, але і на поўдзені, на мяжы з ЦАР[9].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Abdulkareem Haruna (9 August 2022). "Chadian Military Gov't Signs Peace Deal Without Major Rebel Group". HumAngle. Праверана 17 August 2022.
  2. Fighters from new rebel group attack Chad soldiers at Libya border (англ.). Yahoo News (24 жніўня 2018). Праверана 20 красавіка 2021.
  3. Des « mercenaires étrangers » en Libye, une stratégie à risque
  4. Takadji, Edouard; Larson, Krista (18 April 2021). "Chad army claims it has stopped rebel drive toward capital". Washington Post. Архівавана з арыгінала 20 красавіка 2021. Праверана 19 April 2021. {{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка)
  5. Chad's President Idriss Déby dies 'in clashes with rebels'. BBC News. Праверана 20 April 2021.
  6. "Chad Rebel Group FACT Says It's Willing to Join National Dialogue". VOA. 28 August 2021. Праверана 27 December 2021.
  7. Lujain Jo. Chad's junta and rebel groups open peace talks in Qatar. AP (13 сакавіка 2022). Праверана 1 April 2022.
  8. "Chad Rebels Say Killed 10 Soldiers, Government Denies Claim". VOA. 27 August 2022. Праверана 3 November 2022.
  9. Enrica Picco (10 August 2023). "The Fallout in Chad from the Fighting in Darfur". Crisis Group. Праверана 5 February 2024.