Тайбэй 101 — небаскроб, размешчаны ў сталіцы Тайваня Тайбэі. Колькасць паверхаў — 101, вышыня — 509,2 м (разам са шпілем). На ніжніх паверхах знаходзяцца гандлёвыя цэнтры, на верхніх размешчаны офісы. З’яўляецца другім па вышыні ў свеце сярод усіх будынкаў, пасля Бурдж-Халіфа ў Дубаі.

Тайбэй 101
Краіна
Месцазнаходжанне Тайбэй, Тайвань
Будаўніцтва 2004
Прызначэнне бізнэс-цэнтр
Адкрыццё 14 лістапада 2005
Архітэктурны стыль постмадэрнізм[d]
Вышыня 508 м[2] або 2 м[3]
Вышыня па шпілі 509,2 м
Вышыня па даху 449,2 м
Вышыня па верхнім паверсе 439,2 м
Колькасць паверхаў 101
Колькасць падземных паверхаў 5[4]
Колькасць ліфтаў 61, уключаючы двухпавярховыя чоўны і 2 хуткасных назіральных ліфта
Плошча 412500 м²
Уласнік Taipei Financial Center Corp.
Архітэктар C.Y. Lee & Partners
Інжынер-будаўнік Thornton Tomasetti[d]
Забудоўшчык KTRT Joint Venture,
Samsung Engineering & Construction
Emporis 100765
SkyscraperPage 18
Сайт taipei-101.com.tw (кіт.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва небаскроба пачалося ў 1999 годзе. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 17 лістапада 2003 года, у эксплуатацыю быў уведзены 31 снежня 2003 г. Кошт небаскроба склаў 1,7 млрд долараў.

У гэтым небаскробе знаходзяцца адны з самых хуткіх у свеце ліфтаў, якія падымаюцца з хуткасцю 63 км/гадз. З пятага паверху да агляднай пляцоўкі на 89-м можна даехаць за 39 секунд.

Будынак са шкла, сталі і алюмінія падтрымліваюць 380 бетонных апор, кожная з якіх уваходзіць у зямлю на 80 м. Небяспеку абвальвання пры урагане або землетрасенні зніжае велізарны 660-тонны шар-маятнік, змешчаны паміж 87 і 91 паверхамі. Па словах інжынераў, вежа зможа вытрымаць моцныя ваганні на працягу 2500 гадоў.

Арандатары правіць

Тайбэй 101 — першым чынам, офісная вежа. Тут размешчаны офісы мноства кампаній, сярод якіх:[5]

  • ABN AMRO Bank
  • Anthony’s Group Holding Company Ltd
  • Bayer Taiwan
  • Cosmos Bank
  • DBS Bank Ltd
  • Emirates Advocates Taiwan
  • The Executive Centre
  • Fulland Securities Consultant Company Ltd
  • GoldBank of Taiwan
  • Google Taiwan
  • HVB Bank
  • ING Antai
  • ING SITE
  • ING SCE
  • Jones Lang LaSalle
  • KPMG
  • McKinsey & Company Taiwan
  • PeopleSearch Taiwan
  • People’s King
  • SABIC Asia Pacific Pte Ltd
  • Starbucks Coffee
  • Taiwan Ratings Corporation
  • Taiwan Stock Exchange Corporation
  • Winterthur Life Taiwan

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць