Хмарачос

(Пасля перасылкі з Небаскроб)

Хмарачос[1] ці небаскроб[2] (англ.: skyscraper), — вельмі высокі будынак. Звычайна будынак лічыцца хмарачосам, калі яго вышыня не менш за 150 метраў альбо 500 футаў[3]. Таксама даволі часта пры наданні будынку статусу хмарачоса ўлічваюць яго форму і вонкавы выгляд.

Віліс Таўэр

Гісторыя

правіць

Упершыню словам хмарачос пачалі называць будынкі ў Нью-Ёрку ў канцы XIX ст. Раней будынкі, вышэйшыя за 6 паверхаў, будаваліся рэдка — такой лічыцца максімальная дазволеная вышыня пад'ёму па лесвіцы. Да таго ж, водныя помпы не дазвалялі падымаць ваду на вышыню, большую за 15 метраў.

Нягледзячы на гэткія цяжкасці першыя высокія будынкі пачалі з'яўляцца ўжо ў XVII ст.

Першым хмарачосам прынята лічыць дзесяціпавярховы будынак Home Insurance Building, пабудаваны ў Чыкага ў 18841885 гадах, над якім у 1891 годзе былі надбудаваныя яшчэ два паверхі. У 1890 годзе ў Нью-Ёрку быў пабудаваны яшчэ адзін «хмарачос» — дваццаціпавярховы New York World Building. Ніводны з гэтых будынкаў, калі б быў пабудаваны сёння, не мог бы прэтэндаваць звацца хмарачосам. Аднак, для тых часоў такія вышыні былі даволі значнымі; да таго ж, у чыкагскім небаскробе ўпершыню была выкарыстаная новая тэхналогія: будынак абапіраўся не на сцены, а на спецыяльны металічны каркас, да якога былі прымацаваныя ўсе астатнія элементы будынку, уключаючы і сцены. Гэтая тэхналогія выкарыстоўваецца і сёння пры пабудове сучасных хмарачосаў.

Зноскі

  1. Юрась Бабіч, кандыдат філалагічных навук. Небаскроб? Небасяг? Хмарачос? Як лепш сказаць па-беларуску?.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 384.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2018. Праверана 17 мая 2015.

Гл. таксама

правіць
  • Skyscrapercity — форум пра хмарачосы, у тым ліку, і пра беларускія праекты

Спасылкі

правіць