Віліс Таўэр

Віліс Таўэр (англ.: Willis Tower), да 2009 года — Сірс Таўэр (англ.: Sears Tower), — небаскроб, які знаходзіцца ў горадзе Чыкага, ЗША. Яго вышыня складае 442 м, колькасць паверхаў — 110. Пачатак будаўніцтва — жнівень 1970 года[5], канчатак — 4 мая 1973 года. Сёння Віліс Таўэр з’яўляецца самым вялікім будынкам у Злучаных Штатах Амерыкі, а падчас завяршэння будаўніцтва ён быў самым высокім у свеце. Галоўны архітэктар — Брус Грэм, галоўны праекціроўшчык (інжынер праекта) — Фазлур Хан.

Віліс Таўэр
Chicago Sears Tower.jpg
Краіна
Месцазнаходжанне
Прызначэнне офіс[d]
Адкрыццё май 1973 і 1998
Архітэктурны стыль інтэрнацыянальны стыль
Матэрыялы Шкло, алюміній і сталь
Вышыня 442,1 м[3] і 1 098 м[3]
Колькасць паверхаў 108[4] і 110
Колькасць падземных паверхаў 3
Колькасць ліфтаў 104
Плошча
  • 416 000 м²[3]
Заказчык Sears[d]
Уласнік The Blackstone Group[d]
Архітэктар Skidmore, Owings and Merrill[d], Брус Грэм і Фазлур Рахман Хан
Інжынер-будаўнік Фазлур Рахман Хан
Забудоўшчык American Bridge Company[d]
Карыстальнік United Airlines, Willis Group[d], Schiff Hardin[d] і Seyfarth Shaw[d]
Emporis 117064
SkyscraperPage 5
Сайт willistower.com(англ.) 
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Канструкцыя будынкаПравіць

Плошча будынка складае больш за 418000 м²[6]. Небаскроб мае 104 ліфты, якія дзеляць будынак на тры зоны і дапамагаюць людзям арыентавацца ў ім. Знешне будынак пакрыты чорным алюмініем з 16 тысячамі вакон з цёмным шклом. Шэсць аўтаматычных машын для мыйкі вакон чысцяць ўвесь будынак восем раз у год. На даху Віліс Таўэра знаходзяцца дзве вялікія тэлевізійныя антэны.

ВышыняПравіць

Вышыня Віліс Таўэра складае 442 метра, з антэнамі — 527 метраў. Ён з’яўляецца самым высокім будынкам і другім па вышыні асобнастаячым збудаваннем Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. У жніўні 2009 Віліс Таўэр быў пятым па вышіні асобнастаячым збудаваннем у свеце пасля Бурдж-Халіфа, Тэлевежы Гуанчжоў, Сі-Эн Таўэрa і Астанкінскай тэлевежы.

Пляцоўка для аглядуПравіць

Пляцоўка для агляду ў Сірс Таўэр была адкрыта 22 чэрвеня 1974 года. Размешчаная на 103 паверсе на вышыні каля 420 метраў, сёння гэта адзін з самых папулярных турыстычных атракцыёнаў у Чыкага.

У студзені 2009 года новыя уладальнікі Віліс Таўэра пачалі мадэрнізацыю пляцоўкі. Яны таксама усталявалі цалкам шкляныя балконы (скайдэкі), праз падлогу якіх можна разглядзець вуліцу. Такім чынам з гэтых скайдэкаў адкрываецца від на возера Мічыган, даун-таун Чыкага і вуліцы, што знаходзяцца пад балконамі. Скайдэкі былі адкрыты для турыстаў 2 ліпеня 2009 года.

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. 3,0 3,1 3,2 http://www.skyscrapercenter.com/building/willis-tower/169
  4. http://www.emporis.com/building/willis-tower-chicago-il-usa
  5. World Book, Inc. The World Book encyclopedia. — Том 17. — World Book, 2000. — ISBN 0716601001. — ISBN 9780716601005.
  6. Chris Oxlade. Skyscrapers and Towers. — Raintree Steck-Vaughn, 1996. — С. 41. — 48 с. — ISBN 0817243291. — ISBN 9780817243296.

СпасылкіПравіць