Tuntex Sky Tower (кіт.: 高雄85大樓, англ.: Tuntex Sky Tower) — 85-павярховы небаскроб, размешчаны ў горадзе Гаасюн, Тайвань. Вышыня будынка складае 347,5 метраў, а разам з антэнай — 378 метраў. З’яўляўся найвышэйшым будынкам на Тайвані да ўвядзення ў строй вежы Тайбэй 101 у 2003 годзе.

Тантэкс Скай Таўэр англ.: Tuntex Sky Tower
Краіна
Месцазнаходжанне Гаасюн, Тайвань
Будаўніцтва 1997
Прызначэнне отель, офисы
Вышыня 323 м
Вышыня па шпілі 378,0 м
Вышыня па даху 347,5 м
Вышыня па верхнім паверсе 341,0 м
Колькасць паверхаў 85
Колькасць ліфтаў 54
Плошча
  • 3 063 489 м²
Архітэктар C.Y. Lee & Partners
Emporis 122136
SkyscraperPage 124
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Небаскроб мае нестандартны дызайн у выглядзе зубца: два асобныя 39-павярховыя корпусы злучаюцца разам і трымаюць цэнтральную вежу, пад якой застаецца пустая прастора. Такім чынам будынак капіруе абрысы кітайскага іерогліфа 高 «Гао» («высокі»), які прысутнічае ў імені горада.

Будынак належыць фірме Tuntex Group. У асноўным складаецца з офісаў, але таксама ёсць жылыя плошчы, гандлёвы цэнтр, гасцініца Splendor Kaohsiung (37-70 паверхі). Назіральная пляцоўка размясцілася на 75-м паверсе небаскроба, у будынку працуюць хуткасныя ліфты, якія за секунду пераадольваюць 10,17 метра. З вежы адкрываецца від на горад, мясцовую раку і прычал.

Спасылкі правіць