Статуя Хрыста Збавіцеля

Статуя Хрыста Збавіцеля (парт.: Cristo Redentor) — скульптура Ісуса Хрыста, знаходзіцца на ўзгорку Каркаваду, побач з Рыа-дэ-Жанейра, у Бразіліі.

Славутасць
Статуя Хрыста Збавіцеля
парт.: Cristo Redentor[1]
22°57′07″ пд. ш. 43°12′38″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Paul Landowski[d][1] і Carlos Oswald[d][2]
Архітэктар Albert Caquot[d][3], Heitor da Silva Costa[d][3], Paul Landowski[d] і Gheorghe Leonida[d]
Дата заснавання 1920
Вышыня 30,1 м або 8 м
Матэрыял жалезабетон[1] і стэатыт[d][1]
Сайт corcovado.com.br (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць

Размешчана на ўзроўні 709 метраў вышэй за ўзровень мора. Вышыня 38 метраў, 8 метраў складае пастамент.

Будавалася пяць гадоў, а афіцыйнае адкрыццё адбылося 12 кастрычніка 1931 года. Ідэя будаўніцтва рэлігійнага помніка ўпершыню з’явілася ў 1859 годзе. Прапанова паступіла ад Педра Марыя Босу і прынцэсы Ізабелы. Ідэя была ізноў прынятая да ўвагі ў 1921 годзе.

Першы камень быў закладзены 4 красавіка 1922 года, маштабныя працы пачаліся ў 1926 годзе. Сярод шматлікіх, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве гэтага помніка, можна згадаць Эітора да Сілву Коста (парт. Heitor da Silva Costa) — аўтара праекту, мастака Асвальда Карласа (парт. Carlos Oswald) і французскага скульптара Поля Ландоўскага (фр. Paul Landowski).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в г д Cultural Objects Name Authority Праверана 23 верасня 2021.
  2. Itaú Cultural Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 14 верасня 2020.
  3. а б https://www.thecollector.com/how-was-christ-the-redeemer-built/

Спасылкі

правіць