Амагер (дацк.: Amager, Ама) — дацкі востраў у праліве Эрэсун з боку Балтыйскага мора. На востраве Амагер размешчана частка Капенгагена.
Амагер | |
55°36′ пн. ш. 12°36′ у. д.HGЯO | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Сталічная вобласць |
Плошча | 96,29 км² |
Насельніцтва | 158 224 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 1 643,203 чал./км² |
![]() | |
Востраў Амагер і прылеглая частка Зеландыі — аэрафотаздымка | |
![]() |
ГісторыяПравіць
У канцы XIX стагоддзя Амагер быў маленькім востравам, 15 км у даўжыню і 8 км у шырыню (75 км ²). Насельніцтва ў 1880 годзе складала каля 15800 жыхароў, большасць з якіх вяло сваё паходжанне з 80 галандскіх сямействаў, выкліканых сюды Хрысціянам II у пачатку XVI стагоддзя з паўночнай Галандыі, каб яны вырошчвалі гародніну для забеспячэння Капенгагена. Нашчадкі гэтых перасяленцаў захавалі свой старажытны касцюм і норавы і займаліся садоўніцтвам і агародніцтвам.
ГеаграфіяПравіць
Амагер злучаны з востравам Зеландыя некалькімі мастамі. Мост праз Эрэсун злучае яго са Швецыяй. Пабудова моста і аўтамагістралі моцна паўплывалі на знешні выгляд вострава. Дзве лініі метрапалітэна злучаюць востраў з цэнтральнай часткай Капенгагена.
Ва ўсходняй частцы вострава на беразе Эрэсун знаходзіцца міжнародны аэрапорт Капенгагена Каструп.