Ю Несбё (нарв.: Jo Nesbø; нар. 29 сакавіка 1960 года, Осла, Нарвегія) — нарвежскі пісьменнік і музыкант, былы эканаміст і журналіст. Уладальнік некалькіх літаратурных прэмій.

Ю Несбё
нарв.: Jo Nesbø
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні нарв.: Jon Nesbø
Дата нараджэння 29 сакавіка 1960(1960-03-29)[1][2][…] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, музыкант
Гады творчасці з 1997 года
Жанр дэтэктыў, трылер, дзіцячая літаратура
Мова твораў нарвежская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
jonesbo.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Несбё з'яўляецца галоўным вакалістам і аўтарам песень нарвежскай рок-групы Di Derre[en].

Слыннасць яму прынеслі дэтэктыўныя раманы пра інспектара Хары Холе. Ён таксама з'яўляецца аўтарам дзіцячых кніг пра доктара Проктара.

Біяграфія правіць

 
Ю Несбё выступае ў складзе групы Di Derre.

Ю Несбё вырас у Моле. Маці Несбё працавала бібліятэкарам і ў будучага пісьменніка досыць рана з'явіўся цікавасць да літаратуры[3].

У юнацкасці захапляўся футболам, а ва ўзросце 17 гадоў гуляў за футбольны клуб «Мольдэ», пакуль не атрымаў сур'ёзнае пашкоджанне калена[4]. З-за гэтага захаплення адзнакі ў школе былі вельмі сярэднія, што не дазволіла паступіць ва ўніверсітэт. Пасля сканчэння школы тры гады служыў у войскі, дзе актыўна займаўся самаадукацыяй. Пасля сканчэння службы ў арміі Несбё паступіў у Нарвежскую школу эканомікі і бізнес-адміністравання[no] па спецыяльнасці эканаміст.

Пасля сканчэння інстытута працаваў брокерам і журналістам. У 1992 годзе стаў сузаснавальнікам групы Di Derre[en], якая ў 1994 годзе з альбомам «Jenter & sånn» згодна VG-lista заняла першае месца ў Нарвегіі па продажах. У 1997 годзе была выдадзена першая кніга Несбё «Кажан», якая атрымала дадатныя водгукі крытыкаў[5].

Несбё з'яўляецца захопленым скалалазам; ён падымаўся па альпінісцкіх трасах катэгорыі 7c[6]. Жыве ў Осла[7], поруч з былой жонкай і дачкой.

Зноскі

  1. а б в http://web.archive.org/web/20170324042703/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/jo-nesbo
  2. Jo Nesbo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ю Несбе: «В каждом из нас есть немного зла». Комсомольская правда (30 марта 2013). Праверана 22 лістапада 2015.
  4. James Kidd. Jo Nesbo: 'A Norwegian killed a lot of other Norwegians. How proud can you be about that?' (англ.). Arts and entertainment. The Independent (9 верасня 2012). Праверана 27 ліпеня 2014.
  5. Все книги Ю Несбе.
  6. Andrew Anthony. Jo Nesbø: 'I am a vulture' (англ.). The Observer (11 сакавіка 2012). Праверана 27 ліпеня 2014.
  7. Oslo kommune (нарв.)(недаступная спасылка). Skattelister.no. Verdens Gang. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 27 ліпеня 2014.

Спасылкі правіць