The Independent
Індэпе́ндэнт (англ.: The Independent — «незалежны») — штодзённая брытанская газета. Заснавана ў 1986 годзе. Рэдактар будзённага выпуску — С. Келнер, нядзельнага («The Independent on Sunday») — Т. Дэвіс. Ідэалагічна блізкая да ліберальна-дэмакратычнай партыі, асаблівую ўвагу звяртае на праблематыку правоў чалавека. Тыраж газеты ў 2009 годзе складаў 183 547 асобнікаў (самы малы тыраж сярод агульнабрытанскіх штодзённых газет), тыраж нядзельнага выпуску — 155 661 асобнікаў[3].
«Індэпендэнт» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
The Independent |
Тып | штодзённая газета |
Фармат | compact |
Уладальнік | Independent Print Limited |
Краіна | |
Заснавана | 1986 |
Мова | англійская |
Перыядычнасць | 1 суткі |
Кошт |
GBP 0,70 панядзелак-пятніца GBP 1,40 субота GBP 1,80 нядзеля |
Галоўны офіс | Лондан, Вялікабрытанія |
Тыраж | 176 681 [1] |
ISSN | 0951-9467 |
Вэб-сайт |
independent.co.uk (англ.) the-independent.com (англ.) |
![]() |
26 кастрычніка 2010 года пачаў выходзіць новы кампактны штодзённы дадатак «i».
Зноскі
правіць- ↑ ABCs: National daily newspaper circulation June 2011 (англ.). guardian.co.uk (15 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 11 ліпеня 2011.
- ↑ The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0951-9467
- ↑ Ксения Болецкая. Русский хозяин британской прессы // Ведомости, № 53 (2571), 26 марта 2010
Спасылкі
правіць- independent.co.uk (англ.)
the-independent.com (англ.) — афіцыйны сайт - Аляксандр Лебядзеў купляе брытанскую газету Independent // Известия, 01.03.2010