Харальд III (кароль Даніі)

(Пасля перасылкі з Харальд III)

Харальд III (дацк.: Harald 3. Hen; 1041? — 17 чэрвеня 1080) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена.

Харальд III
шведск.: Harald 3. Hen
манарх Даніі
1076 — 17 красавіка 1080
Папярэднік Свен II Эстрыдсен
Пераемнік Кнуд IV Святы
Нараджэнне 1041[1]
Смерць 17 красавіка 1080(1080-04-17)
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Свен II Эстрыдсен[2]
Жонка Маргарэта Хабьёрнсдотэр[d][3]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Удзельнічаў у апошнім дацкім набегу на Англію ў 1069. Пасля смерці Свена быў абраны каралём.

Яго кіраванне апісваецца як мірнае, нягледзячы на некаторыя канфлікты з малодшымі братамі Кнудам, які таксама прэтэндаваў на карону, і Эрыкам; падтрымліваў добрыя адносіны з царквой і Папай. Згадваюцца некалькі лістоў Папы, у якіх ён падтрымлівае барацьбу Харальда з братамі.

Саксон Граматык характарызуе Харальда як бязвольнага манарха, а яго дзеянні як малаэфектыўныя. Пазнейшыя гісторыкі, наадварот, станоўча ацэньвалі ролю караля. Напрыклад, пры ім была дазволена рубка лесу ў каронных землях, а таксама адменены ардаліі.

Харальд памёр бяздзетным у 1080. Яго мянушка Hen азначае «тачыла» і была дана, верагодна, прыбліжанымі Кнуда. Па адной з версій, гэтым указвалася на тое, што Харальд такі ж бясшкодны, як вастрыльны камень у параўнанні з мячом.

Зноскі

  1. Harald Hen // Alvin
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.