Густаў Вігеланд (нарв.: Gustav Vigeland; 11 красавіка 1869, Мандал — 12 сакавіка 1943, Осла) — нарвежскі скульптар, стваральнік Парку скульптур Вігеланда ў Осла.

Густаў Вігеланд
нарв.: Gustav Vigeland
Густаў Вігеланд у 1929 годзе
Густаў Вігеланд у 1929 годзе
Імя пры нараджэнні букмал: Adolf Gustav Thorsen
Дата нараджэння 11 красавіка 1869(1869-04-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1943(1943-03-12)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  Нарвегія
Род дзейнасці скульптар, разьбяр па дрэве
Жанр мадэрнізм
Вядомыя працы Парк скульптур Вігеланда
Уплыў на Felix Ezzi[d]
Узнагароды
рыцар ордэна Святога Олафа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Да 1902 года Вігеланд быў заняты аднаўленнем Нідароскага сабора ў Тронхейма. Сярэднявечнае мастацтва аказала ўплыў на Вігеланда і стала частай тэмай у яго працах. Вярнуўшыся ў Осла, ён атрымаў ад гарадскіх уладаў закінутую студыю, у якой змог працягнуць працаваць. У 1905 годзе, пасля таго як Нарвегія атрымала незалежнасць, Вігеланд быў прызнаны самым таленавітым нарвежскім скульптарам і стаў атрымліваць высокія ганарары за выраб статуй і бюстаў, што славілі яго вядомых нарвежцаў, такіх як Генрык Ібсен і Нільс Хенрык Абель.

У 1906 годзе Вігеланд прапанаваў крэйдавую мадэль для збудавання фантана, які камуна Осла першапачаткова планавала размясціць на плошчы перад будынкам стортынга. Але з-за рознагалоссяў з нагоды месцазнаходжання фантана заканчэнне працы было адкладзена. Тым часам Вігеланд змяніў першапачатковы праект фантана — павялічыў яго памеры, дадаў у кампазіцыю некалькі скульптурных груп, а ў 1919 годзе — яшчэ і высокую гранітную калону.

Зноскі

  1. а б Gustav Vigeland
  2. а б Gustav Vigeland // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 17 кастрычніка 2016.

Спасылкі правіць