Літва на Алімпійскіх гульнях

Нацыянальны алімпійскі камітэт Літвы быў створаны ў 1924 годзе і тады ж зборная гэтай краіны прыняла ўдзел у VIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. У складзе каманды было 13 чалавек: 11 футбалістаў і 2 веласіпедысты. У 1928 годзе літоўская зборная бярэ ўдзел ва II зімовай Алімпіядзе ў Санкт-Морыцы (1 канькабежац) і ў IX летніх Гульнях у Амстэрдаме. На ўсіх гэтых Алімпіядах літоўская зборная засталася без узнагарод.

Сцяг, які выкарыстоўваўся на Гульнях
Код МАК:LTU
НАК:Нацыянальны алімпійскі камітэт Літвы
Афіцыйны сайт (літ.) (англ.)
Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях
1924 · 1928 · 1932 · 1936
1992 · 1996 · 2000 · 2004 · 2008 · 2012
Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях
1928 · 1932 · 1936
1992 · 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014

З 1932 года настае перапынак ва ўдзеле спартсменаў Літвы ў Алімпійскіх гульнях. З 1952 года Літва ўдзельнічае ў Алімпіядах у складзе зборнай СССР. Першыя алімпійскія медалі літоўскія спартсмены атрымалі ў 1952 годзе на Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі (Сцяпас Бутаўтас, Юсцінас Лагунавічус, Казіс Пяткявічус; баскетбол, срэбра). Першымі літоўскімі алімпійскімі чэмпіёнамі ў складзе зборнай СССР у 1968 годзе сталі Дан Пазняк (бокс) і Васіліюс Матушэвас (валейбол), а першымі двухразовымі алімпійскімі чэмпіёнкамі сталі гандбалістка Алдона Чэсайцітэ-Ненененэ і баскетбалістка Ангеле Рупшыенэ (1976 і 1980). Два залатыя медалі на летняй Алімпіядзе 1988 у Сеуле заваяваў у спаборніцтвах на трэку веласіпедыст Гінтаўтас Умарас.

Пасля другога здабыцця Літвой незалежнасці літоўскі НАК быў адноўлены ў 1989 і прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у 1991 годзе. У 1992 годзе Літва прыняла ўдзел у XVIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Альбервілі і ў XXV летніх Алімпійскіх гульнях у Барселоне і з тых часоў бралі ўдзел ва ўсіх Алімпіядах. Усяго, за час выступлення ў якасці незалежнай каманды, спартсмены Літвы заваявалі 16 алімпійскіх медалёў, з якіх 4 залатыя, 4 сярэбраныя і 8 бронзавых. Найбольшую колькасць медалёў заваявалі літоўскія лёгкаатлеты. Двухразовым алімпійскім чэмпіёнам стаў Віргіліус Алекна (кіданне дыска). Усе медалі былі атрыманы на летніх Алімпіядах.

Медальны залік

правіць

Медалі па гульнях

правіць
Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго
1992 Альбервіль 0 0 0 0
1992 Барселона 1 0 1 2
1994 Лілехамер 0 0 0 0
1996 Атланта 0 0 1 1
1998 Нагана 0 0 0 0
2000 Сідней 2 0 3 5
2002 Солт-Лейк-Сіці 0 0 0 0
2004 Афіны 1 2 0 3
2006 Турын 0 0 0 0
2008 Пекін 0 2 3 5
2010 Ванкувер 0 0 0 0
2012 Лондан 2 1 2 5
2014 Сочы 0 0 0 0
Усяго 6 5 10 21

Медалі паводле відаў спорту

правіць
Sport Золата Срэбра Бронза Усяго
Акадэмічнае веславанне 0 0 1 1
Баскетбол 0 0 3 3
Бокс 0 0 1 1
Барацьба 0 0 2 2
Веласпорт 0 0 1 1
Веславанне на байдарках і каноэ 0 1 0 1
Лёгкая атлетыка 3 1 1 5
Парусны спорт 0 1 0 1
Плаванне 1 0 0 1
Сучаснае пяцібор'е 1 2 1 4
Стральба 1 0 0 1
Усяго 6 5 10 21

Спасылкі

правіць