Кіданне дыска

дысцыпліна лёгкай атлетыкі

Кіда́нне ды́скалёгкаатлетычная дысцыпліна, якая заключаецца ў кіданні на далёкасць спецыяльнага спартыўнага снарада — дыска. Адносіцца да кіданняў і ўваходзіць у тэхнічныя віды лёгкаатлетычнай праграмы. Патрабуе ад спартоўцаў сілы і каардынацыі рухаў. З’яўляецца алімпійскай дысцыплінай лёгкай атлетыкі для мужчын з 1896, для жанчын з 1928 года. Уваходзіць у склад лёгкаатлетычных мнагабор’яў.

Лёгкая атлетыка
Кіданне дыска
Сусветныя рэкорды
Мужчыны Германская Дэмакратычная Рэспубліка Юрген Шульт 74,08 м (1986)
Жанчыны Германская Дэмакратычная Рэспубліка Габрыэле Райнш 76,80 м (1988)
Алімпійскія рэкорды
Мужчыны Літва Віргіліюс Алекна 69,89 м (2004)
Жанчыны Германская Дэмакратычная Рэспубліка Марціна Хельман 72,30 м (1988)
Рэкорды чэмпіянату свету
Мужчыны Швецыя Даніэль Столь 71,46 м (2023)
Жанчыны Германская Дэмакратычная Рэспубліка Марціна Хельман 71,62 м (1987)

Гісторыя правіць

Грэчаскі паэт Гамер згадаў пра кіданне дыска ў «Іліядзе», апісваючы пахавальныя гульні Патрокла каля 800 г. да н.э.[1]. Кіданне дыска было ўведзена як частка пяцібор’я на Старажытных Алімпійскіх гульнях 708 г. да н.э. Устойлівы вобраз грэчаскага кідальніка дыска паходзіць ад знакавай статуі «Дыскабол» V стагоддзя да н.э., зробленай вялікім скульптарам Міранам.

Кіданне дыска сярод мужчын было часткай усіх сучасных Алімпійскіх гульняў. Гэта таксама была адна з пяці дысцыплін, у якіх спаборнічалі жанчыны, калі жаночая лёгкая атлетыка дэбютавала на Алімпійскіх гульнях 1928 года ў Амстэрдаме.

На Беларусі спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кіданням праводзяцца з 1913 года (г. Гомель, кіданні дыска і кап’я)[2]. Першы чэмпіянат рэспублікі па лёгкай атлетыцы, у тым ліку па кіданні дыска, адбыўся ў 1924 годзе (Мінск).

Беларускія спартсмены неаднаразова дасягалі перамог у кіданні дыска — Георгій Калнаотчанка[ru] (уладальнік Кубка свету (1985), чэмпіён СССР (1983, 1985)), Эліна Зверава (чэмпіёнка свету (1995)).

Зноскі правіць

  1. Discus Throw (англ.). Сусветная лёгкая атлетыка. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2023. Праверана 1 сакавіка 2024.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць