Габрыэле Рэйнш (ням.: Gabriele Reinsch; нар. 23 верасня 1963, Котбус, ГДР) — нямецкая лёгкаатлетка, якая прадстаўляла Германскую Дэмакратычную Рэспубліку ў кіданні дыска.

Лёгкая атлетыка
Габрыэле Райнш
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя кіданне дыска
Нарадзілася 23 верасня 1963(1963-09-23)[1] (60 гадоў)
Грамадзянства
Рост 188 см
Вага 88 кг
IAAF 14349398
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Габрыэле пачала сваю спартыўную кар’еру ва ўзросце 14 гадоў, спачатку займалася скачкамі ў вышыню і штурханнем ядра і нават заняла другое месца ў штурханні ядра на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў 1981 годзе, але ў 1982 годзе вырашыла перайсці на кіданне дыска.

9 ліпеня 1988 года на турніры ГДР — Італія, які праходзіў у Нойбрандэнбургу, яна ўстанавіла новы сусветны рэкорд з вынікам 76,80 метра, які перавысіў ранейшае сусветнае дасягненне, устаноўленае чэхаславацкай спартсменкай Здэнкай Шылхавай, на 2,24 метра.

Хоць фактычна рэкорд Рэйнш быў перавышаны Марцінай Хельман 6 верасня 1988 года (у ходзе спроб дыск паляцеў на 76,92 і 78,14 м), але быў дасягнуты на неафіцыйным мерапрыемстве, афіцыйным сусветным рэкордам і да гэтага часу застаецца дасягненне Габрыэле Рэйнш.

Падчас свайго «рэкорднага» сезону спартсменка палепшыла свой асабісты рэкорд на 9,62 м — з 67,18 м (яе асабісты рэкорд у 1987 годзе) да 76,80 метра.

Да 1985 года Рэйнш была членам Котбускага спартыўнага клуба, а ў 1986 годзе перайшла ў патсдамскі ASK. У часы сваёй спартыўнай кар’еры яна мела рост 1,84 м і важыла 88 кг.

Зноскі

  1. Gabriele Reinsch // World Athletics database