Эліна Аляксандраўна Зверава

Эліна Аляксандраўна Зверава; нар. 16 лістапада 1960, горад Далгапрудны, Маскоўская вобласць, СССР) — беларуская кідальніца дыска, алімпійская чэмпіёнка і двухразовая чэмпіёнка свету. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1995).

Лёгкая атлетыка
Лёгкая атлетыка
Эліна Зверава
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эліна Аляксандраўна Зверава
Дата і месца нараджэння 16 лістапада 1960(1960-11-16)[1] (62 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182 см
Вага 90 кг
Клуб БФСТ «Дынама»
Трэнер
IAAF 62547
Асабістыя рэкорды
Дыск 71.58 м (1988)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Золата Сідней 2000 Кіданне дыска
Бронза Атланта 1996 Кіданне дыска
Чэмпіянаты свету
Золата Гётэбарг 1995 Кіданне дыска
Золата Эдмантан 2001 Кіданне дыска
Срэбра Афіны 1997 Кіданне дыска
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Хельсінкі 1994 Кіданне дыска
Апошняе абнаўленне: 15.08.2011

Біяграфія Правіць

Асабісты рэкорд — 71,58 м — быў пастаўлены ў Пецярбургу 12 чэрвеня 1988 г.

Удзельніца 5 летніх Алімпіяд (1988, 1996, 2000, 2004 і 2008). Алімпійскай чэмпіёнкай Сіднея ў 2000 г. Зверава стала ва ўзросце 39 гадоў, а на Алімпіядзе ў Пекіне ў 2008 г. ва ўзросце 47 гадоў здолела заняць 6-е месца.

Напярэдадні 50-гадовага юбілею Эліна перамагла на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы (Гродна, 2010) з вынікам 58,52 м[2].

Палітычныя погляды Правіць

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].

Зноскі

  1. Ellina Zvereva // World Athletics Database
  2. Эліна Зверава амаль у 50 гадоў стала чэмпіёнкай Беларусі, Народная Воля (28 чэрвеня 2010). Праверана 2 лістапада 2014. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 2 лістапада 2014.
  3. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  4. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі Правіць