Швецыя на Алімпійскіх гульнях

Швецыя ўпершыню выступіла на Алімпійскіх гульнях у 1896 годзе, і з тых часоў не прапускала ніводнай Алімпіяды, за выключэннем, летніх Алімпійскіх гульняў у Сент-Луісе.

Сцяг, які выкарыстоўваўся на Гульнях
Код МАК:SWE
НАК:Алімпійскі камітэт Швецыі
Афіцыйны сайт
Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях
1896  · 1900  · 1904  · 1908  · 1912  · 1920  · 1924  · 1928  · 1932  · 1936  · 1948  · 1952  · 1956  · 1960  · 1964  · 1968  · 1972  · 1976  · 1980  · 1984  · 1988  · 1992  · 1996  · 2000  · 2004  · 2008  · 2012
Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях
1924  · 1928  · 1932  · 1936  · 1948  · 1952  · 1956  · 1960  · 1964  · 1968  · 1972  · 1976  · 1980  · 1984  · 1988  · 1992  · 1994  · 1998  · 2002  · 2006  · 2010  · 2014

Швецыя адзін раз сама прымала летнія Алімпійскія гульні. У 1912 годзе гульні прайшлі ў Стакгольме. У 1956 годзе арганізатарам летніх Гульняў у Мельбурне, з-за карантыну, прыйшлося перанесці спаборніцтвы па конным спорце ў Стакгольм.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Швецыі быў створаны і прызнаны ў 1913 годзе. У Міжнародны Алімпійскі камітэт уваходзіў шведскі чыноўнік і спартыўны выкладчык Віктар Болк.

Шведскія атлеты выйгралі агулам 475 медалёў на летніх Алімпіядах, і яшчэ 118 на зімовых.

Заяўкі Швецыі на правядзенне Алімпіяды

правіць
Год Месца правядзення Вынік Каментарый
  Летнія Алімпійскія гульні 1912 Стакгольм Заяўка прынята Адзіная заяўка
  Летнія Алімпійскія гульні 1956 Стакгольм Сумесныя гульні з Мельбурнам Сумеснае правядзенне
  Зімовыя Алімпійскія гульні 1984 Гётэбарг Адхілена ў другім раўндзе Прайграла Сараева і Сапара
  Зімовыя Алімпійскія гульні 1988 Фалун Адхілена ў першым раўндзе Прайграла Калгары
  Зімовыя Алімпійскія гульні 1992 Фалун Адхілена ў другім раўндзе Прайграла Альбервілю і Сафіі
  Зімовыя Алімпійскія гульні 1994 Эстэрсунд Адхілена ў першым раўндзе Прайграла Лілехамеру
  Зімовыя Алімпійскія гульні 1998 Эстэрсунд Адхілена ў другім раўндзе Прайграла Нагана і Солт-Лейк-Сіці
  Зімовыя Алімпійскія гульні 2002 Эстэрсунд Адхілена ў першым раўндзе Прайграла Солт-Лейк-Сіці
  Летнія Алімпійскія гульні 2004 Стакгольм Адхілена ў трэцім раўндзе Прайграла Афінам, Рыму і Кейптаўну
  Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 Эстэрсунд Заяўка знята да галасавання Заяўка не ўдзельнічала ў галасаванні

Медалісты

правіць

Медальная табліца

правіць

Медалі на летніх Алімпійскіх гульнях

правіць
Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго
1896 Афіны 0 0 0 0
1900 Парыж 0 0 1 1
1904 Сент-Луіс Не прымалі ўдзелу
1908 Лондан 8 6 11 25
1912 Стакгольм 24 24 17 65
1920 Антверпен 19 20 25 64
1924 Парыж 4 13 12 29
1928 Амстэрдам 7 6 12 25
1932 Лос-Анджэлес 9 5 9 23
1936 Берлін 6 5 9 20
1948 Лондан 16 11 17 44
1952 Хельсінкі 12 13 10 35
1956 Мельбурн/Стакгольм 8 5 6 19
1960 Рым 1 2 3 6
1964 Токіа 2 2 4 8
1968 Мехіка 2 1 1 4
1972 Мюнхен 4 6 6 16
1976 Манрэаль 4 1 0 5
1980 Масква 3 3 6 12
1984 Лос-Анджэлес 2 11 6 19
1988 Сеул 0 4 7 11
1992 Барселона 1 7 4 12
1996 Атланта 2 4 2 8
2000 Сідней 4 5 3 12
2004 Афіны 4 2 1 7
2008 Пекін 0 4 1 5
Усяго* 142 160 173 475

Медалі на зімовых Алімпійскіх гульнях

правіць
Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго
1924 Шамані 1 1 0 2
1928 Санкт-Морыц 2 2 1 5
1932 Лейк-Плэсід 1 2 0 3
1936 Гарміш-Партэнкірхен 2 2 3 7
1948 Санкт-Морыц 4 3 3 10
1952 Осла 0 0 4 4
1956 Карціна д’Ампеца 2 4 4 10
1960 Скво-Вэлі 3 2 2 7
1964 Інсбрук 3 3 1 7
1968 Грэнобль 3 2 3 8
1972 Сапара 1 1 2 4
1976 Інсбрук 0 0 2 2
1980 Лейк-Плэсід 3 0 1 4
1984 Сараева 4 2 2 8
1988 Калгары 4 0 2 6
1992 Альбервіль 1 0 3 4
1994 Лілехамер 2 1 0 3
1998 Нагана 0 2 1 3
2002 Солт-Лейк-Сіці 0 2 5 7
2006 Турын 7 2 5 14
Усяго* 43 31 44 118

Медалі па летніх відах спорту

правіць
Спаборніцтва Золата Срэбра Бронза Усяго
Барацьба 28 27 27 82
Лёгкая атлетыка 19 21 41 81
Конны спорт 17 10 14 41
Стральба 15 22 18 55
Веславанне на байдарках і каноэ 15 11 4 30
Парусны спорт 9 12 12 33
Сучаснае пяцібор’е 9 7 5 21
Плаванне 8 14 13 35
Скачкі ў ваду 6 8 7 21
Гімнастыка 5 2 1 8
Веласпорт 3 4 8 15
Фехтаванне 2 3 2 7
Настольны тэніс 1 1 1 3
Футбол 1 0 2 3
Перацягванне каната 1 0 0 1
Бокс 0 5 6 11
Тэніс 0 3 5 8
Гандбол 0 3 0 3
Стральба з лука 0 2 0 2
Акадэмічнае веславанне 0 2 0 2
Воднае пола 0 1 2 3
Цяжкая атлетыка 0 0 4 4
Усяго* 139 158 172 469

Медалі па зімовых відах спорту

правіць
Спаборніцтва Золата Срэбра Бронза Усяго
Лыжныя гонкі 24 15 17 56
Канькабежны спорт 7 4 5 16
Фігурнае катанне 5 3 2 10
Горналыжны спорт 5 2 7 14
Хакей 2 3 5 10
Біятлон 2 1 6 9
Кёрлінг 1 1 1 3
Скачкі з трампліна 0 1 1 2
Лыжнае дваябор’е 0 1 1 2
Фрыстайл 0 1 0 1
Снаўбордынг 0 1 0 1
Усяго* 46 33 45 124

*Табліцы ўключаюць 6 медалёў — тры золата, два срэбра і адну бронзу — атрыманыя ў 1908 і 1920 гадах на спаборніцтвах па фігурнаму катанню. Гэтыя медалі ўключаны, і ў летні, і ў зімовы спіс медалёў.

Акрамя таго, на зімовых Алімпійскіх гульнях 1952, якія праходзілі ў Осла, Нарвегія, быў прадстаўлены паказальным відам спорту хакей з мячом. Зборная Швецыі, якая прымала ўдзел у турніры, заняла першае месца.

Спасылкі

правіць