Івіца Дачыч

І́віца Да́чыч (сербск.: Ивица Дачић; нар. 1 студзеня 1966, Прызран) — сербскі палітык, першы віцэ-прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Сербіі з 27 красавіка 2014, старшыня АБСЕ, старшыня Сацыялістычнай партыі Сербіі.

Івіца Дачыч
сербск.: Ивица Дачић
Ivica Dacic 10.06.2021 01 (cropped).jpg
Minister of Internal Affairs[d]
7 ліпеня 2008 — 27 красавіка 2014
Пераемнік Nebojša Stefanović[d]
10-ы прэм’ер-міністр Сербіі
27 ліпеня 2012 — 27 красавіка 2014
Папярэднік Мірка Цветкавіч
Пераемнік Аляксандр Вучыч
Deputy Prime Minister of Serbia[d]
7 ліпеня 2008 — 27 ліпеня 2012
Папярэднік Аляксандр Вучыч
Minister of Information[d]
24 кастрычніка 2000 — 25 студзеня 2001
Папярэднік Аляксандр Вучыч
прэм’ер-міністр Сербіі
31 мая 2017 — 29 чэрвеня 2017
Спецыяльны госць Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
31 сакавіка 2003 — 23 чэрвеня 2003
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
23 чэрвеня 2003 — 27 красавіка 2004
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
26 чэрвеня 2006 — 28 лістапада 2008
Minister of Foreign Affairs[d]
27 красавіка 2014 — 22 кастрычніка 2020
Папярэднік Ivan Mrkić[d]
Пераемнік Ана Брнабіч
15-ы President of the National Assembly of Serbia[d]
з 22 кастрычніка 2020
Папярэднік Smilja Tišma[d]
Нараджэнне 1 студзеня 1966(1966-01-01)[1][2] (55 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Ivica Dacic Signature.png
Узнагароды
ордэн Дружбы
Commons-logo.svg Івіца Дачыч на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Дзяцінства правёў у вёсцы Жытараджа ў Топліцкай акрузе на поўдні краіны. Скончыў гімназію ў горадзе Ніш. Вышэйшую адукацыю атрымаў на факультэце палітычных навук Бялградскага ўніверсітэта. Палітычную кар’еру пачаў у 1990 годзе, узначаліўшы моладзевы сацыялістычны рух у Бялградзе.

З 1992 па 2000 з’яўляўся прэс-сакратаром Сацыялістычнай партыі Сербіі. З 2000 па 2003 год займаў пасаду намесніка старшыні СПС і ўзначальваў яе бялградскае аддзяленне. У так званым пераходным ўрадзе Сербіі з кастрычніка 2000 г. па студзень 2001 г. займаў пасаду міністра інфармацыі. Браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2004 года і заняў па іх выніках чацвёртае месца, набраўшы 4,04 % галасоў.

У снежні 2006 быў абраны старшынёй Сацыялістычнай партыі Сербіі.

Пасля пазачарговых парламенцкіх выбараў у ліпені 2008 года ўвайшоў у склад новага ўрада Цветкавіча, атрымаўшы пасаду Першага віцэ-прэм’ера і міністра ўнутраных спраў.

Пасля выбараў 2012 года ўзначаліў Урад Рэспублікі Сербіі.

У ходзе парламенцкіх выбараў 2014 года ў складзе кааліцыі заняў другое месца ў парламенце і адпаведна — ва ўрадзе.

Зноскі

  1. Ivica Dačić // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Ivica Dacic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць