Сацыялістычная партыя Сербіі

Сацыялістычная партыя Сербіі (сербск.: Социјалистичка партија Србије) — адна з найстарэйшых партый посткамуністычнай Югаславіі. Утворана 16 ліпеня 1990 года ў выніку зліцця Саюза камуністаў Сербіі з некалькімі сацыялістычнымі рухамі. Першым лідарам партыі стаў Слабадан Мілошавіч.

Сацыялістычная партыя Сербіі
Социjалистичка партиjа Србиjе
Logo of the Socialist Party of Serbia.svg
Лідар Івіца Дачыч
Заснавальнік Слабодан Мілошавіч
Дата заснавання 1990
Штаб-кватэра Бялград
Ідэалогія сацыялізм
сербскі нацыяналізм
Саюзнікі і блокі Дэмакратычная партыя, Г17+
Месцаў у Народнай Скупшчыне
44 / 250
Постаці члены партыі ў катэгорыі (3 чал.)
Сайт www.sps.org.rs
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 90-я гады партыя была кіруючай у Сербіі і Чарнагорыі. На выбарах 1990 года партыя атрымала больш за палову галасоў выбаршчыкаў, на наступных выбарах у 1992, 1993 і 1997 гадах таксама атрымлівала большасць галасоў.

Пасля Бульдозернай рэвалюцыі сацыялісты перайшлі ў апазіцыю. У 2001 годзе партыя была абезгалоўлена з-за экстрадыцыі Слабадана Мілошавіча ў Гаагу. У 2003-2007 гадах рэйтынг партыі ўвесь час вагаўся на ўзроўні 5-6%.

На выбарах 2008 года партыя атрымала 7,6% галасоў, што дазволіла разлічваць на стварэнне антыпрэзідэнцкага ўрада радыкалаў, дэмакратаў Воіслава Каштуніцы і сацыялістаў. Аднак насуперак усім чаканням, нацыяналістычная Сацыялістычная партыя сфарміравала кааліцыю з процілеглай ёй па ідэалогіі і традыцыях праеўрапейскай Дэмакратычнай партыяй Тадзіча і яе саюзнікамі. Гэта спарадзіла мноства спекуляцый і чутак пра тое, што дэмакраты маглі заплаціць сацыялістам некалькі мільёнаў дынараў за стварэнне кааліцыі для захавання ўлады, паколькі пасля выбараў магчымасць фарміравання антызаходняй кааліцыі ва ўрадзе была як ніколі ў незалежнай Сербіі вялікая, што азначала б кардынальную змену знешняй палітыкі Сербіі, у тым ліку ў адносінах з Захадам і ЕС.

Да 2006 года падтрымлівала цесныя сувязі з «Югаслаўскімі левымі» — аб'яднаннем 23 камуністычных і посткамуністычных груп былой Югаславіі, якія ўзначальваюцца жонкай Мілошавіча. Цяпер дамагаецца ўступіць у Сацыялістычны інтэрнацыянал, аднак гэтаму супрацьстаіць Сацыял-дэмакратычная партыя Босніі і Герцагавіны і шэраг іншых членаў Сацінтэрна.

З 2012 уваходзіць у склад кааліцыйнага ўрада Прагрэсіўнай партыі Сербіі, Сацыялістычнай партыі Сербіі, рухі Г17, Партыі пенсіянераў, Новай Сербіі.

Статыстыка на парламенцкіх выбарахПравіць

Вынікі СПС на парламенцкіх выбарах
Год % Месцаў у Скупшчыне
1990 1 месца 52,55 194
1992 1 месца 28,77 101
1993 1 месца 42,09 123
1997 1 месца 34,26 110
2000 2 месца 12,83 37
2003 7 месца 7,61 22
2007 5 месца 5,64 16
2008 4 месца 7,58 11
2012 3 месца 14,53 44

СпасылкіПравіць