Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (поўная назва — «Міжнародны трыбунал для судовага пераследу асоб, адказных за сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права, учыненых на тэрыторыі былой Югаславіі з 1991 года») (International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia, Tribunal pénal international pour l'ex-Yougoslavie) — судовая структура ААН. Створана 3 мая 1993 згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджанай рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН № 827 ад 25 мая 1993.

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі
International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia
Tribunal pénal international pour l'ex-Yougoslavie
Выява лагатыпа
лагатып трыбунала
Від міжнародны судовы орган
Інстанцыя суд вышэйшай інстанцыі
Юрысдыкцыя  Боснія і Герцагавіна  Паўночная Македонія  Сербія (у т.л. Косава)
 Харватыя  Чарнагорыя
Дата заснавання 1993
Дата роспуску 2017
Мовы справаводства англійская, французская
Склад суддзі выбіраюцца Генеральнай Асамблеяй па спісах, прадстаўленым Саветам Бяспекі
Правамоцны па Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 827, Статут МТБЮ
Тэрмін службы 4 гады
Членаў 16 пастаянных і 12 суддзяў ad litem
Кіраўніцтва
Старшыня Злучаныя Штаты Амерыкі Тэадор Мерон
Уступіў на пасаду 17 лістапада 2011
Зала пасяджэнняў
Рэзідэнцыя Трыбунала ў Гаазе
Месцазнаходжанне Гаага, Нідэрланды
Сайт
http://www.icty.org

Гісторыя правіць

У кастрычніку 1992 Савет Бяспекі ААН заснаваў камісію экспертаў па расследаванні і аналізу інфармацыі аб парушэннях Жэнеўскіх канвенцый і іншых нормаў міжнароднага права на тэрыторыі былой Югаславіі. За год з невялікім спецыялісты даследавалі 65 тысяч атрыманых з розных крыніц матэрыялаў, правялі 32 даследчыя місіі. Высновы камісіі: сусветнай арганізацыі належыць неадкладна стварыць судовы орган для расследавання і пакарання ваенных злачынстваў.

Рэзалюцыя аб стварэнні Трыбунала была прынята аднагалосна[1].

Міжнародны трыбунал скончыў працу 21 снежня 2017. За час працы Міжнароднага крымінальнага трыбунала па былой Югаславіі былі прад'яўлены абвінавачванні 161 чалавеку, 90 з іх асуджаны. Разборы працягваліся больш за дваццаць гадоў, за час судовых працэсаў дапыталі каля пяці тысяч чалавек[2].

Паўнамоцтвы правіць

Кампетэнцыя Трыбунала, а таксама формы і метады яе рэалізацыі былі акрэслены ў дакладзе Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджаны Рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН № 827. Гэты ключавы дакумент і прыкладзены да яго Статут МТБЮ адыгрываюць ролю яго асноўнай прававой базы. Палажэні, якія ў іх змяшчаюцца выступаюць у якасці крытэрыяў правамернасці ўсіх яго рашэнняў і дзеянняў, яны вызначаюць яго мэты, юрысдыкцыю, структуру, крыніцы права, галоўныя функцыі і прынцыпы дзейнасці.

Згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН, «кампетэнцыя Трыбунала грунтуецца на мандаце, вызначаным у пункце 1 рэзалюцыі № 808 Савета Бяспекі ААН»[3]

Зноскі

  1. Вынікі галасавання па рэзалюцыі ААН № 827
  2. "Міжнародний трибунал щодо колишньої Югославії завершив роботу" [украінская]. Радіо Свобода. 21 снежня 2017. Праверана 25 снежня 2017.
  3. Доклад Генерального секретаря ООН // Документы ООН. IS/25704 от 3 мая 1993 г.