Борыс Та́дзіч (сербск.: Борис Тадић [bǒris tǎdiːtɕ]; 15 студзеня 1958, Сараева) — сербскі палітык, прэзідэнт Сербіі, а таксама старшыня Дэмакратычнай партыі.

Борыс Тадзіч
Борис Тадић
Борыс Тадзіч
Борыс Тадзіч
3-і Прэзідэнт Сербіі
11 ліпеня 2004 — 5 красавіка 2012
Папярэднік Predrag Marković[d]
Пераемнік Славіца Джукіч-Дэянавіч
Нараджэнне 15 студзеня 1958(1958-01-15)[1][2] (66 гадоў)
Бацька Любамір Тадзіч[d]
Маці Невенка Тадзіч[d]
Жонка Таццяна Тадзіч, народжаная Родзіч
Дзеці дочкі: Маша і Ванья
Нацыянальнасць Серб
Веравызнанне Праваслаўе, сербская царква
Партыя
Адукацыя
Прафесія псіхолаг
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Сараева. Пачатковую і сярэднюю школу скончыў у Бялградзе. Вывучаў сацыяльную псіхалогію ў Бялградскам універсітэце. Быў прафесарам псіхалогіі ў 1-й Бялградскай гімназіі.

Заснавальнік і першы дырэктар Цэнтра па развіцці дэмакратыі.

Член Дэмакратычнай партыі з 1990. Старшынёй партыі абраны ў 2004 праз год пасля забойства Зорана Джынджыча.

У пасадзе міністра тэлекамунікацыі ўваходзіў у склад урада Югаславіі. Таксама выконваў функцыі міністра абароны ў радзе міністраў Сербіі і Чарнагорыі.

З'яўляецца прыхільнікам еўрапейскай інтэграцыі; адзін з ключавых пунктаў яго прэзідэнцкай праграмы — скарэйшая інтэграцыя Сербіі ў Еўрасаюз. Перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у 2004 г., атрымаўшы 53 % галасоў, апярэдзіўшы нацыяналіста Таміслава Ніколіча. У пасадзе прэзідэнта Сербіі змяніў Прэдрага Маркавіча. У 2008 годзе, з невялікай перавагай, у першым туры прайграў прэзідэнцкія выбары Таміславу Нікалічу, аднак атрымаў перамогу ў другім туры, стаўшы прэзідэнтам у другі раз.

Валодае англійскай і французскай мовамі. Жанаты, двое дзяцей.

Зноскі

  1. Boris Tadić // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Boris Tadic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

правіць