Мірка Цветкавіч

Мірка Цветкавіч (сербск.: Мирко Цветковић; нар.1950, Заечар) — сербскі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, кандыдат эканамічных навук. Старшыня Ураду Сербіі.

Мірка Цветкавіч
Мирко Цветковић
Mirko Cvetković.jpg
Мірка Цветкавіч у 2007 годзе
Сцяг70-ы Прэм'ер-міністр Сербіі
7 ліпеня 2008 — 27 ліпеня 2012
Прэзідэнт Борыс Тадзіч
Папярэднік Воіслаў Каштуніца
Пераемнік Івіца Дачыч
Сцяг Міністр фінансаў Сербіі
15 мая 2007 — 7 ліпеня 2008
Папярэднік Младжан Дынкіч
Пераемнік Дыяна Драгуцінавіч
Нараджэнне 16 жніўня 1950(1950-08-16)[1][2] (71 год)
Бацька Срболюб Цветкавіч
Маці Стана Цветкавіч
Жонка Зорыца Цветкавіч
Нацыянальнасць Серб
Веравызнанне Праваслаўе, сербская царква
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Навуковая ступень Доктар эканамічных навук
Дзейнасць эканаміст, палітык
Аўтограф Mirko Cvetkovic Signature.png
Сайт Урад Сербіі
Лагатып Вікісховішча Мірка Цветкавіч на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Мірка Цветкавіч нарадзіўся 16 жніўня 1950 года ў горадзе Заeчар ва ўсходняй Сербіі, у беднай сям’і.

Бацькі — бацька Србалюб, эканаміст па адукацыі. Дзед быў настаўнікам, забіты ў 1941 годзе ў Крагуевацы нямецкімі захопнікамі.

Пачатковую і сярэднюю школу скончыў у Заeчары. Скончыў эканамічны факультэт Бялградскага ўніверсітэта. Там абараніў кандыдацкую дысертацыю і кваліфікацыйную працу на доктарскую ступень.

У 1980-я гады быў у ліку першых сербскіх экспертаў, якія працавалі дараднікамі Сусветнага банка. Быў заняты ў праектах у Пакістане, Індыі і Турцыі.

Цветкавіч працаваў у Эканамічным Інстытуце на працягу шасці гадоў, сем гадоў у кансультатыўнай фірме і фірме CES Mecon, дзе працаваў як кансультант.

Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў, пераважна па эканоміцы.

Валодае англійскай мовай. Грае на кларнеце.

Праца Цветкавічa ва УрадзеПравіць

З студзеня 2001 працаваў намеснікам міністра Эканомікі і Прыватызацыі. З 2003 да 2004 ён быў Дырэктарам Агенцтва Прыватызацыі, пад яго кіраўніцтвам была распрацавана праграма прыватызацыі і ажыццёўлена яе тэхнічная падрыхтоўка. Пасля адстаўкі не рабіў абсалютна ніякіх заяў і не ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, заняўшыся аналітычнай і кансультацыйнай дзейнасцю.

У 2005 ён стаў Адмысловым Дараднікам пры Кансультацыі Селектарнай сувязі прэзідэнта.

У 2007 годзе, тады яшчэ невядомы шырокай публіцы, па ініцыятыве Б. Тадзіча, быў прызначаны міністрам фінансаў Сербіі.

Прэм’ер-міністр СербііПравіць

27 чэрвеня 2008 Прэзідэнт Борыс Тадзіч абраў Цветкавіча Прэм’ер-міністрам пасля парламенцкіх выбараў, якія былі праведзеныя ў траўні.

7 ліпеня абраны прэм’ер-міністрам. У выніку галасавання ў парламенце давер Цветкавічу і яго кабінету выказалі 127 дэпутатаў парламента. У момант прызначэння Старшынёй Урады — беспартыйны.

Функцыянаванне новага кабінета міністраў, па словах Цветкавіча, будзе будавацца на прынцыпах еўрапейскай інтэграцыі, змагання за захаванне косаўскай аўтаноміі ў складзе Сербіі, умацавання эканомікі і сацыяльнай сферы, змагання з карупцыяй і крыміналам і выканання міжнародных абавязанняў. Ён таксама паабяцаў паскорыць эканамічныя і іншыя рэформы, прадугледжаныя дамовай з ЕС. Цветкавіч заявіў, што ён і члены яго ўрада прыхільныя справе захавання Косава ў складзе Сербіі: «Паміж чальцамі кааліцыі існуе поўная згода адносна таго, што новы ўрад ніколі не прызнае незалежнасці Косава».

Новы прэм’ер-міністр Сербіі мае рэпутацыю эканаміста-тэхнакрата і, як піша «Палітыка», не належыць да «балканскага тыпа лідара». Цветкавіч карыстаецца вялікім аўтарытэтам сярод эканамістаў і бізнесменаў.

Сям’яПравіць

Цветкавіч жанаты, і мае двух дзяцей (дачка Вольгу і сына Аляксандра).

Зноскі

  1. Mirko Cvetković // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mirko Cvetkovic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.