Будва

горад у Чарнагорыі

Будва (чарнагор.: Будва, Budva) — горад у Чарнагорыі, размешчаны ў цэнтральнай частцы адрыятычнага ўзбярэжжа краіны. Горад з'яўляецца цэнтрам аднайменнай муніцыпальнай акругі. Будва і яе ваколіцы ўтвараюць Будванскую Рыўеру — найбуйнейшы турыстычны цэнтр Чарнагорыі

Горад
Будва
Будва, Budva
Сцяг Герб
Сцяг Герб
View over the Old Town of Budva from the Citadel.jpg
Краіна
Абшчына
Каардынаты
Мэр
Лазар Раджэнавіч
Заснаваны
Горад з
Плошча
  • 122 км²
Вышыня цэнтра
0 м
Насельніцтва
13 338 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+382 33
Паштовыя індэксы
85310
Аўтамабільны код
BD
Афіцыйны сайт
Будва на карце Чарнагорыі
Будва (Чарнагорыя)
Будва

КліматEdit

Клімат у Будве — тыповы міжземнаморскі, з цёплым летам і мяккай зімой. Колькасць сонечных дзён складае ў сярэднім 297 за год. Будва — адзін з самых цёплых гарадоў Міжземнамор'я: сярэдняя тэмпература студзеня складае 8 °C, ліпеня — 23,9 °C, сярэдняя гадавая тэмпература — 23,1 °C, зімовая — 9,3 °C. Тэмпература марской вады летам падымаецца да 24,7 °C, а ўвосень — 18 °C — 19 °C. Адносная вільготнасць паветра — ад 63 % летам да 80 % восенню.

ГісторыяEdit

 
Будва ў 1615 годзе

Ёсць мноства археалагічных пацверджанняў таму, што першыя паселішчы на тэрыторыі Будвы існавалі ў V стагоддзі да н.э.. Паводле легенды, горад быў заснаваны Кадмам, які быў выгнаны з Грэцыі і знайшоў тут прытулак для сябе і сваёй жонкі Гармоніі. Дзве іншыя цывілізацыі, грэчаская і рымская, таксама пакінулі тут незлічоную колькасць слядоў. Пасля падзення Рымскай імперыі і яе падзелы на дзве часткі, мяжа паміж гэтымі часткамі праходзіла праз Будву, што аказала вялікае ўздзеянне на культуру гэтага рэгіёна. У Сярэднявеччы Будва знаходзілася пад уладай каралёў Дуклі, сербскіх і зэцкіх феадалаў.

Венецыянцы кіравалі горадам з 1420 па 1797 год. У той час горад насіў назву Будуа і адносіўся да Венецыянскай Албаніі. Ён быў акружаны непрыступнымі сценамі, якія абаранялі яго ад турэцкіх набегаў. Жыхары горада размаўлялі на венецыянскай мове аж да XIX стагоддзя. Горад быў невялікі: колькасць яго жыхароў не перавышала тысячу.

У 18151867 гадах Будва ўваходзіла ў склад Аўстрыйскай, у 18671918 гадах — Аўстра-Венгерскай імперыі. Пасля Першай сусветнай вайны Будва ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў (з 1929 г. — Югаславія). З сярэдзіны 1930-х горад патроху пачаў развівацца як міжнародны курорт. У красавіку 1941 г. акупаваны фашысцкай Італіяй. Другая сусветная вайна панесла шмат чалавечых жыццяў: загінула больш за палову жыхароў Будвы. Горад быў вызвалены ад фашыстаў 22 лістапада 1944 года. Пачынаючы з 1970-80-х гг. Будва набывае статус моднага сярод заходнееўрапейскіх турыстаў курорта. З 2006 г. ў складзе незалежнай Чарнагорыі.

15 красавіка 1979 года адбылося магутнае землетрасенне, у выніку якога была разбурана большая частка горада, пазней горад быў адноўлены.

СлавутасціEdit

 
Цэрквы ў Старым горадзе.
 
Крапасныя сцены.

Гарады-пабрацімыEdit

СпасылкіEdit