Княства Сербія
Княства Сербія (сербск.: Кнежевина Србија, Kneževina Srbija) — балканская дзяржава, утвораная пасля сербскай рэвалюцыі ў 1817 годзе.
Княства | |||||
Княства Сербія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Кнежевина Србија | |||||
|
|||||
|
|||||
1817 — 1882
|
|||||
Сталіца | Крагуевац, Бялград (з 1838 года) | ||||
Мова(ы) | сербскі | ||||
Афіцыйная мова | сербская мова | ||||
Грашовая адзінка | Дынар | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | Абсалютная манархія | ||||
Дынастыя | Абрэнавічы, Карагеоргіевічы | ||||
Гісторыя | |||||
• 15 лютага 1835 года | Дзяржаўнасць | ||||
• 13 ліпеня 1878 года | Міжнароднае прызнанне | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова дзяржава займала тэрыторыю былога Бялградскага пашалыка, аднак у 1831—1833 гадах яна пашырыла свае межы на захад, усход і поўдзень.
Гісторыя
правіць- 1829 год — адбылося прызнанне туркамі аўтаноміі Сербіі.
- 1867 год — асманскія войскі пакідаюць тэрыторыю княства.
- 1869 год — новая канстытуцыя вызначыла Сербію як незалежную дзяржаву.
- 1878 год — Княства Сербія яшчэ пашырыла свае межы на паўднёвы ўсход, у тым жа годзе адбыўся Берлінскі кангрэс, які гарантаваў прызнанне Сербіі з боку дзяржаў і поўную незалежнасць ад Асманскай імперыі.
- 1882 год — Княства Сербія абвешчана Каралеўствам.
Кіраўнікі
правіцьДзяржавай кіравала дынастыя Абрэнавічаў (сербск.: Обреновићи)[1].
У 1842 Абрэнавічы былі выгнаны з краіны. Князем быў абвешчаны Аляксандр Карагеоргіевіч. У 1858 Абрэнавічы адноўлены на сербскім прастоле.
- Мілаш Абрэнавіч 1858—1860 (другі раз)
- Міхаіл III Абрэнавіч 1860—1868 (другі раз)
- Мілан IV Абрэнавіч 1868—1882 ён жа, як кароль Сербіі Мілан I: 1882—1889
Зноскі
- ↑ Обреновичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Абрэнавічы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Княства Сербія ў 1833 годзе
- Княства Сербія ў 1878 годзе Архівавана 26 верасня 2007.
- 1878
- Карта Архівавана 29 верасня 2013.
- Карта Архівавана 25 кастрычніка 2007.