Захум'е (харв. Zahumlje, серб. Захумље), сярэднявечнае сербскае княства, размяшчалася ў сённяшняй Герцагавіне і Паўднёвай Далмацыі (сучасная Рэспубліка Харватыя).

Карта Захум'е (ружовы колер)

Захум'е атрымала сваю назву ад гары Хум (За + Хумам).

У Захум'е ўладарнай дынастыяй былі Вушэвічы, выхадцы з заходняй часткі Белай Сербіі. Яны звалі сябе чырвонымі харватамі, хоць у часы візантыйскага імператара Канстанціна VII яны былі сербамі. Захум'е рашуча супрацьстаяла любым спробам кантролю з боку Вялікіх сербскіх князёў на поўначы, і ў выніку яе валадары атрымалі тытул Вялікага князя для сябе.

Герб Захум'я

Зямля Захум'е межавала з Травуніяй, Паганіяй, Сербіяй і Харватыяй.

Пад сербскай уладай для палягчэння кантролю Захум'е было падзелена на два княствы: Верхняе Захум'е і Ніжняе Захум'е. Верхняе неўзабаве было ўключана непасрэдна ў Сербію, Ніжняе працягвала існаваць.

Захум'е стала васалам Харватыі ў часы Таміслава, у далейшым залежала ад Сербіі, якую ўзначаліла Дукля. Пасля доўгага дынастычнага змагання Захум'е анексуе Паганію і з часам становіцца часткай Вялікага Княства Рашка.

Гл. таксама Правіць

Спасылкі Правіць