Канстанцін VII Парфірародны

(Пасля перасылкі з Канстанцін VII)

Канстанці́н VII Парфіраро́дны (Парфіраге́нет, грэч. Κωνσταντίνος Ζ' ο Πορφυρογέννητος) (17/18 мая 905, Канстанцінопаль — 9 лістапада 959, Канстанцінопаль) — візантыйскі імператар з Македонскай дынастыі, намінальна валадарыў з 913, фактычна — з 945 года.

Канстанцін VII Парфірародны
грэч. Κωνσταντίνος Ζ' ο Πορφυρογέννητος
Хрыстос, які багаслаўляе Канстанціна Парфірароднага, разьба па слановай косці, каля 945. Арыгінал знаходзіцца ў Музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна
Хрыстос, які багаслаўляе Канстанціна Парфірароднага, разьба па слановай косці, каля 945. Арыгінал знаходзіцца ў Музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна
Візантыйскі імператар
913 — 920
Рэгент патрыярх Мікалай I Містык
Папярэднік Аляксандр
Пераемнік Раман I Лакапін
Візантыйскі імператар
945 — 959
Папярэднік Раман I Лакапін
Пераемнік Раман II Малодшы
Нараджэнне 18 мая 905[1]
Смерць 9 лістапада 959 (54 гады)
Месца пахавання
Род Македонская дынастыя
Бацька Леў VI Мудры
Маці Зоя Карбанапсіна[d]
Жонка Алена Лакапіна[d][2]
Дзеці Раман II[d], Феадора[d], Агата[d], Зоя[d], Ганна[d] і Феафана[d]
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Першыя гады жыцця

правіць
 
Канстанцін Парфірародны і Зоя Карбанапсіна, візантыйская манета.

Канстанцін быў сынам Льва VI Філосафа і Зоі Карбанапсіны, чацвёртай жонкі імператара. Чацвёрты шлюб не дазваляўся царквой і народжанае дзіця лічылася незаконнанароджаным, хоць і быў адзіным сынам Льва VI. Толькі ў студзені 906 Канстанцін быў хрышчоны, а ў красавіку 906, супраць волі патрыярха Мікалая Містыка, Леў і Зоя былі павянчаны. Мянушка Парфірародны паходзіць ад Барвовай (Парфірнай) залы імператарскага палаца, дзе нараджалі імператрыцы, і заклікана падкрэсліць, што ён нарадзіўся ў кіруючага манарха.

Валадаранне

правіць

15 мая 908 года Леў VI зрабіў Канстанціна сваім суправіцелем, каб забяспечыць яму трон, аднак у 912 імператар памёр і ўладу прыняў яго брат Аляксандр. Аднак і ён памёр праз год, пакінуўшы 8-гадовага Канстанціна пад апекай рэгентаў. Пасля няўдалага мецяжу Канстанціна Дукі (англ.) ў 913 годзе на чале савета рэгентаў стаў патрыярх Канстанцінопальскі Мікалай Містык.

У 920 годзе ўладу ўзурпаваў друнгарый візантыйскага флоту Раман I Лакапін, абвешчаны суправіцелем. Яшчэ ў 919 ён ажаніў 14-гадовага Парфірароднага са сваёй дачкой Аленай. Канстанцін апынуўся адхілены ад рэальнай улады і прысвяціў сябе самаадукацыі і навукам. У 944 годзе Рамана I зрынулі яго сыны, спадзяючыся кіраваць самастойна, аднак гэта выклікала народныя хваляванні, якія сціхлі толькі калі імператарам абвясцілі Канстанціна. Праз 40 дзён іх спаслалі ў манастыр.

Памёр Канстанцін у 959 годзе. Паводле некаторых звестак, ён быў атручаны сваім сынам Раманам II Малодшым.

Палітычная дзейнасць

правіць

У сваёй палітыцы Канстанцін VII выражаў інтарэсы сталічнага чынавенства, выступаючы супраць цэнтрабежных тэндэнцый правінцыйнай знаці. Актывізаваў ваенныя дзеянні супраць арабаў. Пачатак апынуўся няўдалым, і пасланае на адваяванне Крыта войска была разбіта (949).

Візантыйскія арміі перайшлі Еўфрат (952), але былі адкінуты. Заваяванні на Усходзе былі адноўлены дзякуючы Нікіфару Фоку і Іаану Цымісхію. Вышэйшым дасягненнем рамейскай зброі стала ўзяцце Самасаты (958).

Канстанцін VII прызначыў на пасаду «паракімомена» (1-га міністра) еўнуха Васіля Лекапена (сына зрынутага імператара Рамана I), які набыў велізарны ўплыў і захоўваў яго пры наступных імператарах.

Літаратурная дзейнасць

правіць

Канстанцін VII таксама вядомы як адзін з найадукаванейшых людзей эпохі, заступнік і выдавец кампілятыўных зборнікаў, аўтар сачыненняў «Пра фемы», «Пра цырымоніі», «Пра кіраванне імперыяй», якія з’яўляюцца найважнейшымі крыніцамі для вывучэння гісторыі Візантыі, Кіеўскай Русі і іншых краін.

Ён, у прыватнасці, апісвае («Пра цырымоніі»), візіт княгіні Вольгі ў Канстанцінопаль (957) і яе хрышчэнне. Дзявятая глава «Пра кіраванне імперыяй» (каля 950) утрымлівае кароткае апісанне эканамічнага і палітычнага ладу Русі.

Сям’я

правіць

Сын:

Зноскі

  1. https://www.persee.fr/doc/rebyz_1146-9447_1937_num_36_185_2891
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць

Сачыненні Канстанціна VII: