Еўфрат
Еўфра́т (араб. араб. Шат-эль-Фурат) — рака ў Турцыі, Сірыі і Іраку, самая вялікая ў Заходняй Азіі.
Еўфрат | |
---|---|
турэцк.: Fırat араб. الفرات | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2780 км |
Басейн | 673 000 км² |
Расход вады | 818 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 39°43′42″ пн. ш. 40°15′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Шат-эль-Араб[d] |
• Каардынаты | 31°00′15″ пн. ш. 47°26′31″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Шат-эль-Араб[d] → Персідскі заліў |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня (ад вытоку ракі Мурат) 3065 км, ад сутокаў рэк Мурат і Карасу 2700 км, плошча вадазбору 673 тыс. км².
Апісанне
правіцьПачынаецца ў гарах Армянскага нагор’я. У верхнім цячэнні праразае хрыбты Армянскага нагор’я Малацья і Эргані ў вузкай цясніне, потым цячэ ў глыбокай даліне па пустынным плато Джэзірэ, у ніжнім цячэнні — па Месапатамскай нізіне. Пасля зліцця з ракою Тыгр утварае раку Шат-эль-Араб, якая ўпадае ў Персідскі заліў.
Галоўныя прытокі: Тахма, Гёксу (справа), Беліх, Хабур (злева), упадаюць у Еўфрат у верхнім і сярэднім цячэнні; у Іраку да Еўфрата падыходзяць толькі сухія даліны — вадзі, якія запаўняюцца вадой пасля моцных дажджоў.
Жыўленне снегава-дажджавое. Веснавое разводдзе і летняя межань. У ніжнім цячэнні рэчышча абвалавана ад разводдзяў.
Сярэдні гадавы расход вады каля горада Хіт (Ірак) 840 м³/с, у ніжнім цячэнні памяншаецца да 300—400 м³/с ад выпарэння і выкарыстання вады на арашэнне (уздоўж берагоў Еўфрата на Месапатамскай нізіне — паласа аазісаў).
Еўфрат суднаходны да горада Хіт.
На рацэ вадасховішчы Кебан, Атацюрк (Турцыя), Эль-Асад (Сірыя). На Еўфраце — гарады Бірэджык (Турцыя), Рака, Дэйр-эз-Зор (Сірыя), Рамады, Эль-Фалуджа, Эль-Куфа, Эс-Самава, Насірыя (Ірак).
У гісторыі
правіцьМіжрэчча Еўфрата і Тыгра — адзін са старажытных асяродкаў цывілізацыі, дзе знаходзіліся дзяржавы Асірыя, Вавілонія, Шумер; на беразе Еўфрата быў размешчаны горад Вавілон.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Еўфрат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 405. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Еўфрат