Эль-Куфа

горад у Іраку

Эль-Ку́фа (Куфа, араб. الكوفة‎‎)- горад у цэнтры Ірака, на рацэ Еўфрат, у 170 км на поўдзень ад Багдада. Будучы адным з першых арабскіх гарадоў у Месапатаміі, Куфа адыграла выключна важную ролю ў гісторыі ісламу. Па стане на 2003, яго насельніцтва складае 110 000 жыхароў. Гэта адзін з чатырох гарадоў, свяшчэнных для ірацкіх шыітаў, нараўне з Самарай, Кербела і ан-Наджафам.

Горад
Эль-Куфа
араб. الكوفة‎‎
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
30 м
Насельніцтва
110 000 чалавек (2003)
Часавы пояс
Эль-Куфа на карце Ірака
Эль-Куфа (Ірак)
Эль-Куфа
Эль-Куфа (Ірак)
Эль-Куфа

Гісторыя

правіць

Куфа была заснавана ў 637 г. Са`дам ібн Абу Вакасам, паплечнікам прарока Мухамада. Ён быў кіраўніком Куфы да 642 г., калі халіф Умар ібн Хатаб па патрабаванням жыхароў Куфы прызначыў на яго месца іншага паплечніка Прарока, Мугіру ібн Шу` бу. У 645 г. халіф Усман ібн Афан прызначыў кіраўніком Куфы аль-Валіда ібн Укбу, а ў 650 г. — Саіда ібн аль-А`аса. У 654 г. Саід быў скінуты гараджанамі, і новым кіраўніком быў абраны Абу Муса аль-Аша`Ары, яшчэ адзін паплечнік Прарока.

Канфлікт паміж халіфам Усманам і Абу Мусам выліўся ў супрацьстаянне жыхароў Куфы і дынастыі Амеядаў. Пасля забойства Усман куфійцы падтрымалі новага халіфа Алі ібн Абі Таліба, які ў 656 г. прызначыў замест Абу Мусы кіраўніком Каразу ібн Каб`а. Перад бітвай з Муавіяй ібн Абі Суфьянам Алі перанёс сваю сталіцу ў Куфу. Куфа захоўвала вернасць Алі да самой яго смерці ў 661 г.

Захапіўшы ўладу, Муавія зноў прызначыў кіраўніком Куфы Мугіру. У 670 г. Мугіра збег з Куфы, побач з якой бушавала эпідэмія бубоннай чумы, і Муавія прызначыў кіраўніком Зіяд ібн Абі Суфьяна. Драконаўскія меры Зіяда выклікалі паўстанне прыхільнікаў Алі, якія заставаліся ў Куфе.

Літаратура

правіць