Эль-Фалуджа
горад у Іраку
Эль-Фалуджа — горад у Іраку. Размешчаны ў мухафазе Анбар, прыкладна за 57 км на захад ад Багдада, на рацэ Еўфрат. Часта згадваецца як «горад мячэцяў» — у самім горадзе і бліжэйшых вёсках было пабудавана больш за 200 мячэцяў. Фалуджа мае даўнюю гісторыю, аднак шырокую міжнародную вядомасць атрымала толькі ў 1991 годзе падчас аперацыі «Бура ў пустыні» і асабліва ў 2003—2004 гадах падчас Іракскай вайны.
Эль-Фалуджа
| ||||||||||