Хум

горад у Харватыі

Хум (харв.: Hum, італ.: Colmo, ням.: Cholm) — горад-крэпасць у Харватыі, у цэнтральнай частцы паўвострава Істрыя, у абшчыне Бузет.

Горад
Хум
харв.: Hum
Герб
Герб
Гадзіннікавая вежа ў Хуме
Гадзіннікавая вежа ў Хуме
Краіна
Жупанія
Абшчына
Каардынаты
Плошча
Вышыня цэнтра
349 м
Насельніцтва
17 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+385-52
Паштовы індэкс
52425
Аўтамабільны код
PU(Pula)
Афіцыйны сайт
Хум на карце Харватыі
Хум (Харватыя)
Хум
Хум (Харватыя)
Хум

Насельніцтва 17 чалавек (2001 год)[2].

Горад размешчаны на вышыні 349 м, на вяршыні ўзгорка, у пяці кіламетрах ад Роча і ў 9 км на паўднёвы ўсход ад Бузета. З Рочам горад злучаны «Алеяй глаголіцы»; помнікі ў алеі нагадваюць пра значэнне Роча, як цэнтра глагалічнага пісьма.

Гісторыя

правіць

Легенда кажа, што горад Хум быў пабудаваны волатамі ў даліне ракі Мірна з каменя.

У дакументах упершыню згадваецца пачынаючы з 1102 года, калі яго звалі Холм (Cholm), назва якога паходзіць ад італьянскага «поўны» (colmo). Узнік на рэштках рымскага паселішча. У XI стагоддзі атрымаў статус горада.

У свае лепшыя часы горад налічваў да 300 жыхароў.

Славутасці

правіць

Хум набыў сваю сучасную форму ў XI стагоддзі. З таго часу практычна нічога не было пабудавана па-за сценамі крэпасці, гэта значыць горад амаль не развіваўся з ранняга сярэднявечча. З'яўляецца вядомым турыстычным цэнтрам.

  • Храм Узнясення Марыі (пабудаваны ў 1802 годзе);
  • Храм Св. Ераніма з класічным фасадам (пабудова XII стагоддзя), упрыгожаны фрэскамі, надпісамі і графіці візантыйскай эпохі, у тым ліку выкананымі на глаголіцы[3];
  • Гарадскія сцены, у межах якіх знаходзяцца дзве невялікія вулачкі.

Таксама ў горадзе ёсць крама, каноба і могілкі. Размешчаны ў горадзе рэстаран Humska Konoba прапануе сваім наведвальнікам хатні каньяк Biska.

Традыцыі

правіць

Дагэтуль у горадзе захавана традыцыя выбараў гарадскога прэфекта, якія праходзяць у сярэдзіне чэрвеня. У гэты дзень мужчынскае насельніцтва горада робіць свой выбар нанясеннем рэзак на спецыяльнае жазло. Жартам выбары завуць «выбарамі дурня на год», з прычыны таго, што большую частку насельніцтва складаюць пажылыя людзі з уласцівымі ім праблемамі, а прэфекту прыйдзецца іх вырашаць.

Цікавыя факты

правіць

Горад занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса [4] як самы маленькі горад у свеце.

Зноскі

  1. а б Register of spatial units of the State Geodetic Administration of the Republic of Croatia
  2. Croatia // pop-stat.mashke.org (Праверана 13 ліпеня 2010)
  3. Hum najmanji grad na svijetu
  4. Ryan James, Hana Mastrini, Mark Baker, Karen Torme Olson, Angela Charlton, Keith Bain, Pippa de Bruyn, Frommer’s Eastern Europe, pg. 179, Frommers (2009), ISBN 0-470-39908-2

Спасылкі

правіць