Карагеоргіевічы
Карагеоргіевічы (сербск.: Карађорђевићи) — кіруючая княжацкая (1842—1859) і каралеўская (1903—1941) дынастыя ў Сербіі і Югаславіі.
Карагеоргіевічы | |
---|---|
сербск.: Карађорђевићи | |
Краіна | Сербія, Югаславія |
Заснавальнік | Карагеоргій |
Апошні кіраўнік | Пётр II Карагеоргіевіч |
Цяперашні глава | Аляксандр Карагеоргіевіч |
Год заснавання | 1804 |
Зрушэнне | 1945 |
Нацыянальнасць | сербы |
Тытулы | |
князь, кароль | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснавана кіраўніком першага сербскага паўстання (1804—1813) супраць Асманскай імперыі Карагеоргіем. На працягу XIX стагоддзя ў барацьбе за ўладу ў Сербіі супернічала з дынастыяй Абрэнавічаў. Пасля звяржэння апошніх у 1903 годзе стала каралеўскай дынастыяй у Сербіі, з 1918 года — у Каралеўстве Сербаў, Харватаў і Славенцаў, а з 1929 года — у Каралеўстве Югаславія. Была зрынута ў 1945 годзе, калі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны да ўлады ў Югаславіі прыйшлі камуністы пад кіраўніцтвам Іосіпа Броза Ціты.
Сучасныя Карагеоргіевічы
правіцьУ 2004 годзе дачка прынца-рэгента Паўла Карагеоргіевіча — Лізавета Карагеоргіевіч была кандыдатам у прэзідэнты Сербіі і Чарнагорыі і заняла 6 месца з 15 кандыдатаў. У 2008 годзе Яе Высокасць прынцэса Катарына, жонка Спадчынніка прастола Сербіі і Югаславіі Аляксандра II Карагеоргіевіча была ўзнагароджана прэміяй Фонду адзінства праваслаўных народаў[1].
Асноўныя прадстаўнікі і гады кіравання
правіць- Карагеоргій (1808—1813)
- Аляксандр Карагеоргіевіч (1842—1858)
- Пётр I Карагеоргіевіч (1903—1921)
- Аляксандр I Карагеоргіевіч (1921—1934)
- Пётр II Карагеоргіевіч (1934—1941, фармальна да 1945)
Радаводнае дрэва
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Ипполитова Г. Аврора Демидова — графиня Ногера. — СПб., 2009.
Спасылкі
правіць- Карагеоргиевичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Династия длиною в 100 лет. Карагеоргиевичи // ИТАР-ТАСС