Аляксандр I Карагеоргіевіч

Аляксандр I Карагеоргіевіч (сербск.: Александар I Карађорђевић) (16 снежня 1888, Цэцінэ, Чарнагорыя — 9 кастрычніка 1934, Марсель, Францыя) — кароль сербаў, харватаў і славенцаў (19211929), кароль Югаславіі (19291934). Ваявода.

Аляксандр I Карагеоргіевіч
Александар I Карађорђевић
Сцяг2-і Кароль сербаў, харватаў і славенцаў
16 жніўня 1921 — 3 кастрычніка 1929
Папярэднік Пётр I Карагеоргіевіч
Пераемнік скасаванне тытула
Сцяг1-ы Кароль Югаславіі
3 кастрычніка 1929 — 9 кастрычніка 1934
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Пётр ІІ Карагеоргіевіч
Нараджэнне 16 снежня 1888(1888-12-16)[1][2][…]
Смерць 9 кастрычніка 1934(1934-10-09)[4][2][…] (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Карагеоргіевічы
Бацька Пётр I Карагеоргіевіч
Маці Princess Zorka of Montenegro[d]
Жонка Марыя, прынцэса Румыніі[d][6]
Дзеці Prince Andrej of Yugoslavia[d], Пётр ІІ Карагеоргіевіч і Prince Tomislav of Yugoslavia[d]
Веравызнанне Сербская праваслаўная царква
Адукацыя
Дзейнасць суверэн
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне Field marshal (Serbia and Yugoslavia)[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын Пятра I Карагеоргіевіча. У 1904 скончыў Пажаскі корпус у Санкт-Пецярбургу.

Падчас Першай Балканскай вайны і Другой Балканскай вайны камандаваў 1-й сербскай арміяй.

У 1913 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага.[7][8]

C 8 ліпеня 1914 года ў сувязі з хваробай Пятра I Карагеоргіевіча быў прызначаны прынцам-рэгентам Сербскага каралеўства.

Падчас Першай сусветнай вайны быў вярхоўным галоўнакамандуючым сербскай арміі.

5 верасня 1914 года расійскі імператар Мікалай II узнагародзіў яго ордэнам Святога Георгія 4-й ступені, а ў 1915 годзе гэтым жа ордэнам 3-й ступені.[9]

Са снежня 1918 года — прынц-рэгент Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 16 жніўня 1921 года — кароль Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 3 кастрычніка 1929 года — кароль Югаславіі.

З 1929 года ўстанавіў ваенна-манархічную дыктатуру, заснаваную на прынцыпах карпаратывізму і сербскага нацыяналізму. У вонкавай палітыцы арыентаваўся на Францыю. Быў заступнікам рускай белай эміграцыі.

9 кастрычніка 1934 года Аляксандр Карагеоргіевіч і французскі міністр замежных спраў Луі Барту былі застрэлены ў Марселі Улада Чарназемскім, баявіком балгарскай тэрарыстычнай арганізацыі УМОРА, звязанай з харвацкімі тэрарыстамі-ўсташамі.

Зноскі

  1. http://www.royalfamily.org/dynasty/hm-king-alexander-i-of-yugoslavia/
  2. а б Lundy D. R. Alexander I Karageorgievich, King of Yugoslavia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Alexander I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Ардэнаносец Мікалай Пятровіч
  8. Першы кароль Югаславіі
  9. Кавалеры Ордэны Святога Георгія 3 класа. Архівавана 20 красавіка 2008.