Мілан I Абрэнавіч

(Пасля перасылкі з Мілан IV Абрэнавіч)

Мі́лан Абрэ́навіч IV (Милан Обреновић; 22 жніўня 1854, Ясы — 11 лютага 1901, Вена) — сербскі палітычны дзеяч, у 18681882 гады — князь Сербіі, у 18821889 гады — кароль Сербіі пад імем Мілан I. Траюрадны пляменнік першага сербскага князя Мілаша Абрэнавіча.

Мілан Абрэнавіч
Милан Обреновић
Сцяг Князь Сербіі
10 чэрвеня 1868 — 1882
(пад імем Мілан Абрэнавіч IV)
Папярэднік Міхаіл Абрэнавіч
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг Кароль Сербіі
1882 — 6 сакавіка 1889
(пад імем Мілан I Абрэнавіч)
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Аляксандр Абрэнавіч
Адрачэнне 6 сакавіка 1889
Нараджэнне 22 жніўня 1854(1854-08-22)[1][2]
Смерць 29 студзеня (11 лютага) 1901[3] (46 гадоў)
Месца пахавання
Род Абрэнавічы
Бацька Miloš Obrenović[d][5]
Маці Marija Obrenović[d][5]
Жонка Наталля Абрэнавіч
Дзеці Аляксандр Абрэнавіч
Веравызнанне Праваслаўе
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Георгія ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла Order of St. Sava Order of the Cross of Takovo Royal Order of Kalākaua ордэн Серафімаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мілан нарадзіўся праз амаль 14 месяцаў пасля смерці свайго бацькі Мілаша II Абрэнавіча, пляменніка князя Мілаша Абрэнавіча I. Сербскія прыдворныя часта абмяркоўвалі гэты пікантны эпізод, а маці, Марыя Катарджы, на гэтыя папрокі аджартоўвалася: раз яна каралева, тое мае права нараджаць пазней, чым простыя смяротныя. Так што хто менавіта быў сапраўдным бацькам Мілана, засталося тайнай[6].У кастрычніку 1875 года Мілан ажаніўся са сваёй траюраднай сястрой шаснаццацігадовай малдаўскай баярыняй Наталляй Кешка. Праз год у іх нарадзіўся сын Аляксандр, аднак адносіны паіж сужэнцамі станавіліся ўсё халаднейшымі. У 1886 годзе яны разыйшліся.

 
Мілан I Абрэнавіч у час сербска-балгарскай вайны

Упершыню ў гісторыі Сербіі ў 1875 годзе склікаў Народную скупшчыну. Прытрымліваўся русафільскай лініі ў супрацьлегласць Карагеоргіевічам, які былі тады безумоўнымі прыхільнікамі Аўстра-Венгрыі. У ліпені 1876 года абвясціў вайну Асманскай імперыі. Спачатку сам камандаваў войскамі, але праявіў ваенную няздольнасць і 12 жніўня, вярнуўшыся ў Бялград, перадаў камандаванне генералу Міхаілу Чарняеву. Апошні, пацярпеўшы некалькі сур’ёзных паражэнняў, абвясціў, у надзеі падняць прэстыж Сербіі, Мілана каралём Сербскім, але ніводная дзяржава не прызнала гэтага.

Пасля руска-турэцкай вайны 1877—78 гадоў адным з вынікаў якой паводле Берлінскага кангрэса стала зацвярджэнне незалежнасці Сербіі ад Турцыі, кароль Мілан заняў прааўстрыйскую пазіцыю. У 1881 годзе заключыў з Аўстра-Венгрыяй гандлёвы дагавор і тайную канвенцыю, якія замянілі ранейшую прарасійскую арыентацыю. У 1885 годзе развязаў вайну з Балгарыяй, якая скончылася паражэннем сербаў.

6 сакавіка 1889 года адрокся ад прастола на карысць свайго 13-гадовага сына Аляксандра, рэгентамі да якога прызначыў Ёвана Рысціча, Проціча і Белімаркавіча. Пасля гэтага жыў у Парыжы пад імем графа Такава, але часам прыязджаў у Бялград, адкрыта кіруючы сынам і рэгенцтвам. У 1891 годзе апублікаваў у газетах ліст, у якім сцвярджаў, што Алена Маркавіч і Алена Кнічанін былі задушаны ў турме па загадзе міністра ўнутраных спраў Іліі Гарашаніна. Апошні адказваў, што даць такі загад мог толькі сам кароль, бо Гарашанін быў тым часам у адпачынку, і турэмныя ўлады непасрэдна падпарадкоўваліся каралю. Супраць гэтых звестак былі прадстаўлены нейскія сведчанні, але факт застаўся не да канца высветленым, ва ўсякім разе Мілан, калі не сам прадпісаў забойства, то, ведаючы пра яго, зрабіў Гарашаніна прэм’ерам. Гэта палеміка не перашкодзіла яму прымірыцца з Гарашаніным і з Перам Тодаравічам (1894), якія апісалі яго ў змрочных фарбах у рамане «Далоў з прастола».

Пасля адрачэння атрымліваў штогадовае ўтрыманне ў памеры 300 000 франкаў. Гэтых грошай яму не хапала, асабліва на гульню, і ён звяртаўся да сербскага ўрада з просьбай даць субсідыю, пагражаючы, у выпадку адмовы, прыездам у Сербію. За субсідыю ў 1 мільён франкаў, дадзеную яму ў 1892 годзе падпісаў адрачэнне ад сербскага падданства, але працягваў, аднак, умешвацца ў сербскія справы. Яго сын, кароль Аляксандр, здзейсніў па яго намовах два дзяржаўныя перавароты ў 1893 і 1894 гадах.

У 1893 годзе Мілан прымірыўся з жонкай і сінод прызнаў рэтраактыўна скасаванне іх шлюбу несапраўдным. Насуперак прынятым абавязацельствам, у 1894 годзе вярнуўся ў Сербію. Працягваў час ад часу атрымліваць новыя субсідыі ад урада.

У студзені 1898 года яго сын, кароль Аляксандр, прызначыў Мілана галоўнакамандуючым сербскай арміяй, што выклікала моцную незадаволенасць у Сербіі і здзіўленне за мяжой. У ліпені 1899 года нейкі Кнезевіч няўдала замахваўся ў Бялградзе на яго жыццё. Хоць не было ніякіх доказаў, што за замахам стаяў хто-небудзь яшчэ, але ўрад прыцягнуў да суда правадыроў радыкальнай партыі. Кнезевіч быў прысуджаны да пакарання смерцю, Пашыч і іншыя радыкалы — да турмы. Шлюб караля Аляксандра з Драгай Машынай выклікаў незадаволенасць Мілана, таму ён пасварыўся з сынам, адмовіўся ад камандавання арміяй, пакінуў Сербію і пасяліўся з 1899 года ў Вене.

Памёр Мілан Абрэнавіч 11 лютага 1901 года, пахаваны ў Вене як член каралеўскай сям’і.

Зноскі

  1. Milan I de Sèrbia // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. Игорь Ливанов Милан I Обренович шантажировал свою страну? // Загадки истории, № 22. — 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць