Сербска-турэцкая вайна (сербск.: Херцеговачки устанак (1876 - 1878) — ваенны канфлікт, у якім Сербія і Чарнагорыя дужаліся з турэцкім войскам, аказваючы падтрымку паўсталым у Босніі і Герцагавіне сялянам.
У ліпені 1875 г. хрысціянскія сяляне Герцагавіны паўсталі супраць іх мусульманскіх уладальнікаў. Паўстанне хутка распаўсюдзілася і на Боснію. Сербія, якая з 1817 г. мела статут аўтаноміі ў Асманскай імперыі, усяляк дапамагала паўсталым. Вялікія еўрапейскія краіны ўмяшаліся ў гэты канфлікт. Але кароль Сербіі Мілан Абрэнавіч здолеў дамовіцца з прынцам Чарнагорыі Мікалаем аб сумесных дзеяннях супраць Турцыі. Насуперак усім палітычным ціскам Сербія і Чарнагорыя 20 чэрвеня 1876 г. абвясцілі Турцыі вайну.
Пасля двух катастрафічных параз за адзін дзень сербскае войска ўжо не магло працягваць весці баявыя дзеянні. Аб гэтым паведаміў Чарняеў Мілану Абрэнавічу 17 кастрычніка. Мілан тэлеграфаваў расійскаму імператару Аляксандру II, умольваючы выратаваць Сербію ад поўнага разгрому. 19 кастрычніка рускі амбасадар у Турцыі, ад імя Аляксандра II, прад'явіў Асманскай імперыі ўльтыматум, па якім Турцыя абавязвалася скласці мірную дамову з Сербіяй і Чарнагорыяй на працягу 48 гадзін. У выпадку калі Турцыя адмовіцца выконваць умовы ўльтыматума, расійскае войска ў складзе 200 000 салдат, змешчаных у Бесарабіі, пяройдзе мяжу Асманскай імперыі. На наступны дзень Турцыя прыняла ўльтыматум і пагадзілася на двухмесячнае перамір'е. Мірная дамова паміж Сербіяй, Чарнагорыяй і Турцыяй была падпісана ў Канстанцінопалі. Чарнагорскае войска, на чале з Мікалаем, зноў вярнула сабе захопленыя туркамі гарады.
Гэтая вайна абвастрыла і без таго напружаныя адносіны паміж Расійскай імперыяй і Асманскай імперыяй. Усяго праз паўгода пачнецца Руска-турэцкая вайна 1877-1878.