Камуністычнае інфармацыйнае бюро
Камуністычнае інфармацыйнае бюро(таксама Камінформ і Камінформбюро) - орган для каардынацыі дзейнасці еўрапейскіх камуністычных партый. Створана ў 1947 годзе па ініцыятыве савецкага кіраўніцтва ў адказ на інтэграцыю заходніх дзяржаў (план Маршала) на падставе дамоўленасці дзевяці камуністычных партый Еўропы. Інфармбюро складалася з прадстаўнікоў цэнтральных камітэтаў гэтых партый і ставіла мэтай абмен вопытам і каардынацыю іх дзейнасці. Арганізацыя была распушчаная ў 1956 годзе з падпісаннем Варшаўскай дамовы.
Камуністычнае інфармацыйнае бюро | |
---|---|
Камінформ | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | палітычны інтэрнацыянал[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1947 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1956 |
Склад
правіцьУ склад Камінформбюроўваходзілі наступныя партыі:
- Балгарская камуністычная партыя
- Венгерская партыя працоўных
- Італьянская камуністычная партыя
- Камуністычная партыя Чэхаславакіі
- Польская аб’яднаная рабочая партыя
- Румынская рабочая партыя
- Саюз камуністаў Югаславіі
- Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў)
- Французская камуністычная партыя
У 1948 годзе з-за разрыву адносін паміж Ціта і Сталіным Саюз камуністаў Югаславіі выключылі з Інфармбюро. Штаб-кватэра арганізацыі, якая першапачаткова размяшчалася ў Белградзе, была перанесена ў Бухарэст.