Венгерская партыя працоўных
Венгерская партыя працоўных (арм.: Magyar Dolgozók Pártja (MDP)) — кіруючая камуністычная партыя Венгрыі з 1948 да 1956 года. Была ўтворана ў выніку зліцця Венгерскай камуністычнай партыі і Сацыял-дэмакратычнай партыі Венгрыі. Зліццё фактычна адбылося ў выніку моцнага ціску, які аказвалі венгерскія камуністы і СССР на сацыял-дэмакратаў. Некалькі незалежна настроеных сацыял-дэмакратаў, якія не прытрымліваліся камуністычнай тактыкі салямі, былі ў кароткія тэрміны пасля зліцця выцесненыя з новай партыі, якая па сутнасці з'яўлялася Венгерскай камуністычнай партыяй пад новай назвай.
Венгерская партыя працоўных | |
---|---|
Magyar Dolgozók Pártja | |
Лідар |
Мацьяш Ракашы (першы) Янаш Кадар (апошні) |
Дата заснавання | 14 чэрвеня 1948 |
Дата роспуску | 31 кастрычніка 1956 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | камунізм, марксізм-ленінізм |
Інтэрнацыянал | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лідарамі партыі былі Мацьяш Ракашы да 1956 года, Эрнё Герэ на працягу трох месяцаў у тым жа годзе і Янаш Кадар да роспуску партыі. Іншым нязначным легальным палітычным партыям было дазволена працягваць дзейнасць у якасці незалежных кааліцыйных партый да 1949 года, але яны былі цалкам падпарадкаваныя Венгерскай партыі працоўных.
Падчас Венгерскай рэвалюцыі 1956 года партыя была ператворана на Венгерскую сацыялістычную рабочую партыю. Новы ўрад Імрэ Надзя заклікаў ацаніць паўстанне не як «контррэвалюцыю», а як «вялікую, нацыянальную і дэмакратычную падзею» і распусціць Дзяржаўную паліцыю бяспекі. Заява Венгрыі аб нейтралітэце і выхадзе з Варшаўскай дамовы выклікала другую інтэрвенцыю войскаў СССР 4 лістапада 1956 года. Пасля гэтага 8 лістапада 1956 года Венгерская сацыялістычная рабочая партыя пад кіраўніцтвам Кадара цалкам падтрымала Савецкі саюз.