З 26 студзеня па 11 мая 1945 года — член Найвышэйшага Нацыянальнага савета. Пры дыктатуры Мацьяша Ракашы, якая шмат у чым капіявала сталінскі рэжым у СССР, быў членам Палітбюро Цэнтральнага Камітэта ВПП, займаў пасады міністра фінансаў і міністра ўнутраных спраў.
З 21 ліпеня па 25 кастрычніка 1956 года займаў пост Генеральнага сакратара ЦК ВПП, да моманту яе фактычнага распаду і ўтварэнні на яе базе ВСРП. Лічыцца, што калі б Янаш Кадар ці Імрэ Надзь замяніў Мацьяша Ракашы ў ліпені 1956 года замест Эрнё Геры, венгерскай рэвалюцыі можна было б пазбегнуць[6].
Пасля сваёй адстаўкі падчас Венгерскага паўстання 1956 г., збег у СССР. У 1961 годзе вярнуўся ў Будапешт, за ўдзел у масавых рэпрэсіях быў выключаны з партыі. Працаваў перакладчыкам.