Айман аз-Завахіры (араб. أيمن الظواهري, Ayman al-Zawahiri, дакладная транслітарацыя ALFB: Åỉmɑn alƵ̑ɑuaeɩri; 19 чэрвеня 1951, Каір) — адзін з лідараў Аль-Каіды, пісьменнік. Нарадзіўся ў Егіпце ў сям’і прафесара фармакалогіі. У 1974 скончыў медыцынскі факультэт Каірскага ўніверсітэта па спецыяльнасці хірург. У Егіпце Айман аз-Завахіры завочна прысуджаны да смяротнага пакарання. 25 верасня 2001 Інтэрпол выдаў ордэр на ягоны арышт. Пры жыцці Усамы бін Ладэна агенцтва Бі-Бі-Сі называла Завахіры «другім чалавекам у Аль-Каідзе».

Айман аз-Завахіры
араб. أيمن الظواهري‎‎
Ayman al-Zawahiri.png
сцяг
Глава Аль-Каіды
з 2 мая 2011
Папярэднік Усама бін Ладэн
 
Партыя
Адукацыя вышэйшая медыцынская
Прафесія Хірург
Дзейнасць хірург, jihadist
Веравызнанне Іслам суніцкага толку
Нараджэнне 19 чэрвеня 1951(1951-06-19) (69 гадоў)
Каір, Каралеўства Егіпет
Імя пры нараджэнні араб. أيمن محمد ربيع الظواهري‎‎
Айман Мухамед Рабіе аз-Завахіры
Бацька Мухамед Рабіе аз-Завахіры
Маці Умайма Азам
Жонка Аза Ахмед (памерла) (1978—2001)
Дзеці 7 (6 жывыя)
 
Ваенная служба
Бітвы

Шаблон:Аль-Каіда