Блез Паскаль
Блез Паска́ль (фр.: Blaise Pascal; 19 чэрвеня 1623, Клермон-Феран — 19 жніўня 1662, Парыж) — французскі філосаф і літаратар, матэматык, фізік i крэацыяніст.
Блез Паскаль | |
---|---|
фр.: Blaise Pascal[1] | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1623[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1662[2][3][…] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Étienne Pascal[d][1] |
Маці | Antoinette Begon[d][9] |
Род дзейнасці | матэматык, філосаф, багаслоў, фізік, пісьменнік, French moralist, статыстык |
Навуковая сфера | тэорыя імавернасцей[1] |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Стварыў вылічальную машыну (працу над якой распачаў у 1642 годзе), якая атрымала назву «паскаліна». Устанавіў асноўны закон гідрастатыкі, падцвердзіў меркаванне Эванджэліста Тарычэлі пра існаванне атмасфернага ціску. У палове жыцця адышоў ад вывучэння прыродазнаўчых навук і зацікавіўся філасофіяй і рэлігіяй, схіляўся да янсенізму.
З 1655 жыў у кляштары янсеністаў. Аўтар філасофскіх трактатаў і сатырычных твораў. У філасофскіх творах — «Думкі» (апубл. 1669) і інш. выказваў ідэі аб трагічнасці і кволасці чалавека, які знаходзіцца паміж двума бяздоннямі — бясконцасцю і мізэрнасцю («чалавек — часцінка, якая мысліць»). Выступаў за аўтаномію навукі ў адносінах да філасофіі, сцвярджаў каштоўнасць эксперыментальнага метаду. Лічыў, што «чалавек прызначаны для бясконцасці», а розум павінен падначальвацца фактам. Шлях спасціжэння таямніц быцця, выратавання чалавека ад адчаю бачыў у хрысціянстве. Палеміка з езуітамі адлюстравалася ў «Лістах да правінцыяла» (1656-57) — шэдэўры французскай сатырычнай прозы.
Яго імем названа мова праграмавання — паскаль, і адзінка ціску — паскаль.
Вядомасць атрымала і яго сястра Жаклін Паскаль.
Зноскі
- ↑ а б в г д https://www.biography.com/people/blaise-pascal-9434176 Праверана 29 жніўня 2018.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Blaise Pascal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Blaise Pascal // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://journals.openedition.org/ccibp/401?lang=en#tocto1n3
- ↑ Blaise Pascal // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Аверинцев С. С. Паскаль Блез // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 260–261.
- ↑ Аверинцев С. С. Паскаль Блез // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 260–261. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Блез Паскаль
- Артыкул на Slounik.org